21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Высокi патэнцыял студэнтаў — гэта ўжо традыцыя

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлетнiм абiтурыентам неабходна быць вельмi ўважлiвымi пры выбары ВНУ i спецыяльнасцi, бо ўмовы паступлення сталi больш жорсткiмi, а колькасць дазволеных спроб скарацiлася да адной. Яшчэ год таму шанцаў змянiць вынiкi тэсцiравання прадастаўлялася некалькi. Па-першае, можна было прайсцi платнае тэсцiраванне па самых розных дысцыплiнах. Па-другое, прайсцi цэнтралiзаванае бюджэтнае тэсцiраванне. I, па-трэцяе, пры жаданнi здаць уступныя тэсты ў абранай ВНУ, а з усiх сваiх спроб выбраць сертыфiкаты з максiмальнай колькасцю балаў. Сёлета выпускнiк здае тэсты адзiн раз. Ён выбiрае, па якiх трох прадметах будзе праходзiць тэсцiраванне i пры гэтым адразу вызначае свой профiль паступлення. У краiне створана адзiная база даных абiтурыентаў, таму запiсацца ў розныя ВНУ на розныя тэсты не атрымаецца. Вызначыўшы профiль, абiтурыенту неабходна абраць навучальную ўстанову, куды ён захоча падаць дакументы. I асноўным крытэрыем гэтага выбару будзе паспяховасць праходжання тэсцiравання.

Ёсць у нас ВНУ, куды слабыя, няўпэўненыя ў сваiх ведах выпускнiкi не iдуць. Нават на Днi адчыненых дзвярэй. Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi — якраз з такiх. БДУIР з’яўляецца вядучай ВНУ ў сваёй галiне адукацыi, а ў 2005 годзе ён быў названы базавай арганiзацыяй у галiне адукацыi па iнфарматызацыi i радыёэлектронiцы сярод краiн — удзельнiц СНД.

— Наш унiверсiтэт традыцыйна вызначаецца сярод iншых ВНУ не колькасцю абiтурыентаў, якiя звярнулiся да нас (на працягу апошнiх некалькiх гадоў гэта стабiльная лiчба — прыблiзна 3000 чалавек), а высокiм патэнцыялам жадаючых стаць нашымi студэнтамi, — тлумачыць рэктар БДУIР Мiхаiл Паўлавiч Батура. — Улiчыўшы змены ў правiлах паступлення, мы сёлета правялi сур’ёзную тлумачальную работу: на Днях адчыненых дзвярэй унiверсiтэта i факультэтаў, на старонках сродкаў масавай iнфармацыi мы дапамагалi выпускнiкам зарыентавацца, зрабiць правiльны выбар ВНУ i спецыяльнасцi. Спадзяюся, што нягледзячы на высокiя патрабаваннi да вынiкаў тэсцiравання, мы здолелi зацiкавiць моладзь з высокiм патэнцыялам i заахвоцiць паступаць менавiта да нас. За апошнiя 5 гадоў мы адкрылi 15 новых спецыяльнасцяў, якiя зараз карыстаюцца ажыятажным попытам на рынку працы i запатрабаваны ва ўсiх галiнах жыццядзейнасцi краiны. У асноўным гэта iнжынерныя спецыяльнасцi, звязаныя з iнфармацыйнымi тэхналогiямi, з электронiкай, радыёiнфарматыкай, нанаэлектронiкай. Акрамя таго, апошнiм часам мы шмат увагi надаём адкрыццю спецыяльнасцяў, што датычацца абароны iнфармацыi, напрыклад, у нас ёсць спецыяльнасцi: абарона iнфармацыi ў тэлекамунiкацыi, радыёэлектронная абарона iнфармацыi. Летась у нас з’явiлiся яшчэ дзве цiкавыя спецыяльнасцi: iнжынерна-псiхалагiчнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй i метралагiчнае забеспячэнне iнфармацыйных сiстэм i сетак. Сёлета адкрываем набор на яшчэ адну новую спецыяльнасць — сiстэмы размеркавання мультымедыйнай iнфармацыi. Як бачыце, мы бясконца пашыраем магчымасцi выбару для нашых абiтурыентаў, прапануем вельмi разнапланавы спектр спецыяльнасцяў.

— Мiхаiл Паўлавiч, колькi чалавек вы плануеце набраць сёлета на першы курс?

— На бюджэтную дзённую форму навучання — 930. Плюс 54 чалавекi на ваенны факультэт. На завочную бюджэтную форму навучання — 185. Усяго прыкладна 1200 бюджэтнiкаў. I каля 1500 абiтурыентаў мы плануем прыняць на платнае навучанне. Мы паставiлi перад сабой канкрэтную задачу: кожнага маладога чалавека, якi станоўча пройдзе тэсцiраванне i прынясе да нас заяву аб паступленнi, зрабiць нашым студэнтам. Выпускнiкi школ з невысокiм патэнцыялам у БДУIР не iдуць, а тых, хто звяртаецца, у нас у апошнiя гады прыкладна 3000 чалавек. Лепшых мы залiчым на бюджэт, а з астатнiмi будзем iндывiдуальна гутарыць, раiць спецыяльнасць, запрашаць застацца вучыцца платна.

— А колькi каштуе навучанне ў БДУIР?

— Сума залежыць ад канкрэтнай спецыяльнасцi i вагаецца памiж 2 млн 200 тыс. рублёў у год (тэхнiчнае забеспячэнне бяспекi, радыётэхнiка, радыёiнфарматыка i iнш.) i 2 млн 500 тыс. рублёў у год (праграмнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй, iнфарматыка, аўтаматызаваная сiстэма апрацоўкi iнфармацыi, вылiчальныя машыны, сiстэмы i сеткi i iнш.).

— Раскажыце, калi ласка, аб перспектывах уладкавання на працу выпускнiкоў вашага унiверсiтэта...

— Бюджэтнiкаў мы ўсiх забяспечваем першым працоўным месцам. Прыкладна за год да выпуску курса мы збiраем заяўкi ад прадпрыемстваў i арганiзацый i ў адпаведнасцi з палажэннем аб размеркаваннi накiроўваем туды маладых спецыялiстаў. Як правiла, заявак паступае на 300—400 больш, чым выпускаецца бюджэтнiкаў, таму незанятыя вакансii мы прапануем студэнтам платнай формы навучання. I многiя з iх згаджаюцца. Увогуле, характэрнай асаблiвасцю ўсiх нашых студэнтаў незалежна ад формы навучання з’яўляецца тое, што ўжо з 3—4-га курса яны знаходзяць працоўнае месца, адкуль пасля заканчэння унiверсiтэта прыносяць персанальную заяўку на размеркаванне. Справа ў тым, што студэнты ў нас — людзi сур’ёзныя. Першыя гады пасля паступлення яны адаптуюцца да навучальнага працэсу (мы адразу ўцягваем iх у сiстэматычную напружаную працу). Навучыўшыся вучыцца, у iх з’яўляецца вольны час, якi яны праводзяць з розумам — iдуць працаваць. Значную ролю тут адыгрывае i спецыфiка ведаў, якiмi валодае наш студэнт, — яны знаходзяць попыт.

— Акрамя вучобы i працы, як вашы студэнты бавяць час?

— У БДУIР 34 мастацкiя калектывы (бальныя танцы, хор, КВЗ), у якiх на пастаяннай аснове займаецца 800 студэнтаў. Два нашы калектывы маюць званне народнага, на чарзе — яшчэ адзiн. Вельмi папулярныя сярод студэнтаў заняткi фiзкультурай i спортам (ва унiверсiтэце добрая матэрыяльная база, цудоўны басейн, трэнажорныя залы). Летась у нашых студэнтаў быў адзначаны самы нiзкi ўзровень захворваемасцi ў параўнан-нi са студэнтамi iншых сталiчных ВНУ. А гэта гаворыць аб здаровым ладзе жыцця i сiстэматычных фiзiчных нагрузках. Прыкладна 50 працэнтаў студэнтаў унiверсiтэта ў той цi iншай меры бяруць удзел у навуковых даследаваннях. Яны атрымлiваюць заданнi па лабараторных, курсавых работах, дзе змяшчаюцца элементы даследаванняў.

— БДУIР — адзiны ў краiне унiверсiтэт, якi атрымаў ад Мiнiстэрства адукацыi дазвол на правядзенне эксперыменту пачаць дыстанцыйнае навучанне...

— Так. Загад быў падпiсаны вясной 2002 года. Сёння мы рыхтуем на гэтай форме каля 500 студэнтаў па 7 спецыяльнасцях. Падобнае навучанне патрабуе добрага валодання камп’ютарам i самадысцыплiны. Нашы студэнты настройваюцца на атрыманне дзвюх вышэйшых адукацый (тэхнiчнай i эканамiчнай). I многiя, скончыўшы БДУIР вочна цi завочна, другую адукацыю атрымлiваюць па дыстанцыйнай форме. З гэтага года нашы студэнты дзённай формы навучання атрымалi магчымасць здаваць асобныя дысцыплiны дыстанцыйна. Гэта зручна для тых, у каго працоўныя гадзiны i расклад заняткаў «перакрыжоўваюцца».

— Якi конкурс на паступленне ў БДУIР?

— Гэта стабiльная лiчба — 2,4 чалавека на месца. Па асобных спецыяльнасцях конкурс большы: 5 чалавек на месца на маркетынг (у радыёэлектроннай прамысловасцi), 3 чалавекi — на праграмнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй i iнш. Калi ў адзiн год абiтурыентам дазволiлi паступаць адразу ў некалькi ВНУ, у нас быў самы высокi конкурс — 5,6 чалавека на месца. Яшчэ раз падкрэслю, БДУIР — унiверсiтэт для людзей з высокiм патэнцыялам. Гэта ўжо традыцыя.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетнiм абiтурыентам неабходна быць вельмi ўважлiвымi пры выбары ВНУ i спецыяльнасцi, бо ўмовы паступлення сталi больш жорсткiмi, а колькасць дазволе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика