Як вывучыцца на сталяра?
Мой сын жадае пасля заканчэння 9-га класа атрымаць прафесiю сталяра. У нашым горадзе навучальных устаноў, дзе можна атрымаць гэту прафесiю, няма. Падкажыце, дзе блiжэй да дома можна гэта зрабiць.
Iрына КУЛЕШ, г. Слуцк. У Мiнскай вобласцi прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў, дзе вучаць сталярнаму майстэрству, на самай справе даволi шмат. Рызыкнём меркаваць, што блiжэй да родных мясцiн юнака будзе Салiгорскае дзяржаўнае прафесiйна-тэхнiчнае вучылiшча № 72 будаўнiкоў (г. Салiгорск, вул. Ленiнскага камсамола, 49, тэл. 2-13-64, 2-15-51). Сталяроў рыхтуюць на Мiншчыне таксама ў Вiлейскiм дзяржаўным прафесiйна-тэхнiчным каледжы (г. Вiлейка, вул. Гагарына, 4, тэл. 5-60-79, 5-43-88), у лiцэйскай групе Барысаўскага экалагiчнага прафесiйнага лiцэя (г. Барысаў, вул. III Iнтэрнацыянала, 182, тэл. 2-04-80, 2-18-13), у Жодзiнскiм прафесiйным лiцэi (г. Жодзiна, вул. Лебядзеўскага, 20, тэл. 3-26-27, 3-45-90), у Маладзечанскiм дзяржаўным полiтэхнiчным прафесiйным лiцэi (г. Маладзечна, вул. Гарадская, 111, тэл. 4-72-29, 4-71-95), у Барысаўскiм ПТВ № 62 будаўнiкоў (г. Барысаў, вул. Паштовая, 44, тэл. 3-31-62, 3-47-44) i ў Чэрвеньскiм ПТВ № 80 будаўнiкоў (г. Чэрвень, вул. Мiнская, 64 тэл. 5-51-39, 5-41-42). Вельмi шмат навучальных устаноў, дзе можна атрымаць прафесiю сталяра, у беларускай сталiцы: гэта Мiнскi ПТК будаўнiкоў iмя Каменскага, Мiнскi прафесiйны лiцэй № 5, ПТВ № 24, ПТВ № 52, ПТВ № 55, ПТВ № 63, ПТВ № 114 i ПТВ № 148.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой сын жадае пасля заканчэння 9-га класа атрымаць прафесiю сталяра. У нашым горадзе навучальных устаноў, дзе можна атрымаць гэту прафесiю, няма. Падк
|
|