21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Маладым талентам — дзяржаўная падтрымка

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Дзяржаўная праграма «Маладыя таленты Беларусi», рэалiзацыя якой разлiчана на 2006—2010 гады, зацверджана ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржпраграма распрацавана па даручэнню кiраўнiка нашай дзяржавы. У дакумент уключаны мерапрыемствы, накiраваныя на стварэнне дадатковых умоў для развiцця iнтэлектуальнага i творчага патэнцыялу таленавiтых дзяцей i моладзi. Праграмай, у прыватнасцi, прадугледжваецца адкрыццё новых дашкольных цэнтраў развiцця дзiцяцi, гiмназiй, лiцэяў, класаў з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным або паглыбленым узроўнi, класаў з мастацка-эстэтычным, спартыўным напрамкам, а таксама комплекс мераў па выяўленню i падтрымцы таленавiтых дзяцей, якiя пражываюць у сельскай мясцовасцi. Плануецца, што на працягу блiжэйшых пяцi гадоў у аграгарадках адкрыюцца 60 фiлiялаў раённых (гарадскiх) устаноў пазашкольнага выхавання i навучання. Будзе працягнута праца па пашырэнню сеткi гурткоў, секцый, студый i iншых формаў работы з навучэнцамi ў агульнаадукацыйных установах. Усяго за тэрмiн дзеяння праграмы павiнны быць адкрыты больш за 5 тысяч 860 новых гурткоў: у Брэсцкай вобласцi — 960, Вiцебскай — 760, Гомельскай — 920, Гродзенскай — 710, Мiнскай — 840, Магiлёўскай — 700 i ў Мiнску — 970 гурткоў. Далейшае развiццё атрымаюць такiя формы работы з таленавiтымi школьнiкамi, як творчыя турнiры, конкурсы даследчых работ, арганiзацыя летнiх навукова-даследчых школ, мiжнародныя канферэнцыi маладых навукоўцаў, рэспублiканскiя алiмпiяды...

Праграма ўключае таксама меры па паляпшэнню сацыяльнай падтрымкi маладых талентаў: заснаванне 100 прэзiдэнцкiх стыпендый аспiрантам, 200 стыпендый студэнтам дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў, павышэнне на 15 працэнтаў тарыфных ставак (акладаў) маладым спецыялiстам з лiку таленавiтай моладзi...

Спецыялiсты Мiнадукацыi сумесна з iншымi ведамствамi будуць весцi пастаянны манiторынг кар’ернага росту таленавiтай моладзi i падтрымлiваць яе на вытворчасцi. Таленавiтыя людзi павiнны знаходзiцца ў цэнтры ўвагi дзяржавы не толькi ў перыяд вучобы, але i пасля яе завяршэння, у ходзе працоўнай дзейнасцi. Толькi ў гэтым выпадку можна будзе разлiчваць на максiмальны эфект ад той падтрымкi, якую дзяржава аказвае маладым талентам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўная праграма «Маладыя таленты Беларусi», рэалiзацыя якой разлiчана на 2006—2010 гады, зацверджана ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика