«Вышэйшы пiлатаж» юных хiмiкаў
Надзея НIКАЛАЕВА
6 узнагарод рознай вартасцi прывезла на радзiму беларуская зборная юных хiмiкаў з 40-й мiжнароднай Мендзялееўскай алiмпiяды — па медалю на кожнага яе ўдзельнiка.
Найлепшых вынiкаў здолеў дабiцца ў Ерэване навучэнец СШ № 1 г. Лепеля Аляксандр Маляўка, якi стаў уладальнiкам залатога медаля. Сярэбраныя ўзнагароды заваявалi Андрэй Iзотаў (Лiцэй БДУ), Ганна Лугавая (лiцэй № 3 г. Магiлёва), Дзмiтрый Фiрага (Зембiнская сярэдняя школа) i Iлля Барысаў (гiмназiя № 7 г. Мiнска). А бронзавы медаль — навучэнец Лiцэя БДУ Канстанцiн Сiлiч. Мiжнародная Мендзялееўская алiмпiяда з’яўляецца пераемнiцай Усесаюзнай хiмiчнай алiмпiяды i дазваляе таленавiтым дзецям з краiн СНД паступiць у Маскоўскi дзяржаўны унiверсiтэт i iншыя прэстыжныя расiйскiя ВНУ без экзаменаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 узнагарод рознай вартасцi прывезла на радзiму беларуская зборная юных хiмiкаў з 40-й мiжнароднай Мендзялееўскай алiмпiяды — па медалю на кожнага яе |
|