Маладзёжны саюз запрашае да дыялогу
Вiктар КУШАЛЬ
19 мая на базе сайта пярвiчнай арганiзацыi БРСМ Мiжнароднага дзяржаўнага экалагiчнага унiверсiтэта iмя А.Д. Сахарава пройдзе Iнтэрнэт-канферэнцыя.
Арганiзатарам яе выступiў цэнтральны камiтэт грамадскага аб’яднання «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi», а да ўдзелу запрашаюцца абласныя i гарадскiя камiтэты БРСМ, пярвiчкi, усе зацiкаўленыя арганiзацыi. Мэта правядзення акцыi, паведамiлi ў аддзеле студэнцкай i вучнёўскай моладзi ЦК ГА «БРСМ», — павышэнне ўзроўню iнфармаванасцi аб дзейнасцi маладзёжнага саюза, актывiзацыя ролi студэнцкай моладзi ў рэалiзацыi маладзёжнай палiтыкi. Iнтэрнэт-канферэнцыя (дарэчы, з 16 да 18 гадзiн яна будзе iсцi ў он-лайн-рэжыме) падзелена на тэматычныя блокi. Так, на сайце www.brsm-iseu.narod.ru маладыя людзi ў гэты дзень змогуць абмеркаваць «трэцi працоўны семестр» гэтага года, працу штабоў БРСМ «Абiтурыент-2006», мiжнароднае маладзёжнае супрацоўнiцтва, узаемадзеянне з пiянерскай арганiзацыяй i шэраг iншых важных пытанняў. Асобная ўвага, улiчваючы профiль пярвiчкi БРСМ Мiжнароднага дзяржаўнага экалагiчнага унiверсiтэтам iмя А.Д. Сахарава, будзе ўдзелена экалагiчнаму асветнiцтву моладзi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 мая на базе сайта пярвiчнай арганiзацыi БРСМ Мiжнароднага дзяржаўнага экалагiчнага унiверсiтэта iмя А.Д. Сахарава пройдзе Iнтэрнэт-канферэнцыя
|
|