Менеджарскiя хiтрыкi
Iгар ГРЫШЫН
Былы менеджар аднаго з мiнскiх унiтарных прадпрыемстваў абвiнавачваецца ў махлярстве, у вынiку якога яму ўдалося завалодаць прадукцыяй iншага прадпрыемства на буйную суму.
Падазраецца 34-гадовы сталiчны жыхар у тым, што ў лютым 2003 года, выкарыстаўшы «лiпу», ён падмануў завадчан. У прыватнасцi, пры дапамозе фальшывых дакументаў неiснуючага прадпрыемства прайдзiсвет завалодаў прадукцыяй УП «Камянецкi харчовы завод» на суму амаль 12 мiльёнаў 500 тысяч рублёў. Следчым упраўленнем папярэдняга расследавання УУС Брэсцкага аблвыканкама па матэрыялах групы БЭЗ Камянецкага РАУС у адносiнах да гэтага мiнчанiна ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы менеджар аднаго з мiнскiх унiтарных прадпрыемстваў абвiнавачваецца ў махлярстве, у вынiку якога яму ўдалося завалодаць прадукцыяй iншага прадпрые |
|