21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад Iнтэрпола не схаваешся i ў Iнтэрнэце

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Мiжнародная арганiзацыя крымiнальнай палiцыi з дапамогай спецыяльнай камп’ютарнай праграмы знаходзiць вытворцаў дзiцячай парнаграфii.

Нiшто i ў вiртуальнай прасторы не праходзiць бясследна. Гэта даказалi супрацоўнiкi Генеральнага сакратарыята Iнтэрпола, якiя займаюцца барацьбой з распаўсюджваннем у «сусветным павуцiннi» дзiцячай порнапрадукцыi. Паводле слоў намеснiка начальнiка названага падраздзялення Хэмiша Маккэлака, на працягу апошнiх пяцi гадоў Мiжнародная арганiзацыя крымiнальнай палiцыi змагаецца з порнаiндустрыяй з дапамогай спецыяльнай камп’ютарнай праграмы. Гэтая праграма дае магчымасць па асобных, здавалася б, зусiм нязначных дэталях на непрыстойных фотаздымках выявiць краiну iх паходжання i, што самае галоўнае, iдэнтыфiкаваць асобы, якiя сталi ахвярамi сэксуальнай эксплуатацыi. Пачынаючы з 2001 года супрацоўнiкi Iнтэрпола такiм чынам устанавiлi ўжо 430 дзяцей, якiя былi задзейнiчаны ў порнаiндустрыi. Штомесяц супрацоўнiкi Iнтэрпола iдэнтыфiкуюць асобы не менш 5 дзяцей, якiя сталi ахвярамi сэксуальнай эксплуатацыi. Спадар Маккэлак прывёў прыклад таго, як з дапамогай згаданай праграмы быў выведзены на чыстую ваду «вусаты нянь» з Францыi, якi пераўтварыў сваiх выхаванцаў у «порназорак». I хоць непрыстойныя карцiнкi распаўсюджвалiся на тэрыторыi Швецыi i Германii, iнтэрполаўцы здолелi ўстанавiць месца здымак, потым iдэнтыфiкавалi асобы дзяцей i выйшлi на след распуснiка-выхавальнiка.

Усяго ж, як паведамiў Хэмiш Маккэлак, у камп’ютарнай базе звестак Iнтэрпола больш за 1 мiльён дзiцячых порназдымкаў. Не выключана, што сярод невядомых пакуль ахвяр сэксуальнай эксплуатацыi ёсць i беларускiя дзецi. Таму перадавы iнтэрполаўскi вопыт пераймаюць i барацьбiты за чысцiню нораваў нашай краiны. Падчас 35-й Еўрапейскай рэгiянальнай канферэнцыi Iнтэрпола, якая 17—18 мая праходзiла ў Мiнску, праблеме процiдзеяння гандлю людзьмi i барацьбы з распаўсюджваннем дзiцячай парнаграфii было ўдзелена шмат увагi. Спадар Маккэлак таксама паведамiў, што ўжо ў наступным месяцы прадстаўнiк праваахоўных органаў Беларусi пачне стажыроўку ў Iнтэрполе. Калегi з Мiжнароднай арганiзацыi крымiнальнай палiцыi абяцаюць падзялiцца сакрэтамi правядзення iдэнтыфiкацыi дзяцей, якiя трапiлi ў пастку порнаiндустрыi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародная арганiзацыя крымiнальнай палiцыi з дапамогай спецыяльнай камп’ютарнай праграмы знаходзiць вытворцаў дзiцячай парнаграфii
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика