Цацаркi з заапарка
Аляксандр ПУКШАНСКI
Царства звяроў вiцебскага заапарка папоўнiлася нядаўна курамi-цацаркамi, гiстарычная радзiма якiх — далёкая Афрыка.
Гэтыя экзатычныя птушкi адразу сталi ў цэнтры ўвагi наведвальнiкаў. Падарыў iх аматар, якi разводзiць рэдкiх птушак, Аляксандр Вiтальевiч Крук. Памерам цацаркi мiнiмум у два разы большыя за нашых курэй. А якi дзiўны колер iх! Сёлета вiцебскаму заапарку спаўняецца 20 гадоў. I ўвесь гэты час iм кiруе дырэктар Жанэта Качаноўская. Цяпер тут жывуць больш за 320 жывёл 38 вiдаў. Ёсць нават азiяцкi леў па мянушцы Рыгус, дарэчы, равеснiк заапарка. У апошнiя некалькi гадоў мясцовыя ўлады спрабуюць дапамагчы ў развiццi заапарка. Выдзяляюцца грошы на рэканструкцыю. На жаль, iх пакуль што недастаткова. Але ж галоўнае, што асабiста старшыня вiцебскага гарвыканкама падтрымлiвае калектыў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Царства звяроў вiцебскага заапарка папоўнiлася нядаўна курамi-цацаркамi, гiстарычная радзiма якiх — далёкая Афрыка
|
|