«Лепей амерыканцы, а не фiны»
Iрына ПРЫМАК
Хакей. Чэмпiянат свету Учора вечарам, калi нумар ужо быў падпiсаны ў друк, завяршылася сустрэча з удзелам галоўнай зборнай нашай краiны.Першым паўфiналiстам на першынстве ў Рызе стала Швецыя: алiмпiйскiя чэмпiёны ў Турыне спакойна расправiлiся з камандай ЗША — 6:0. Кампанiю 20 мая iм саставяць канадцы, якiя перамаглi славакаў — 4:1. Хоць яўнымi фаварытамi гульнi шматлiкiя спецыялiсты называлi фiнаў, напярэдаднi матча беларускiя хакеiсты клюшкi не апускалi. «На гэтай стадыi слабых каманд не iснуе, — кажа наш нападаючы Андрэй Скабелка. — Канешне, лягчэй было б гуляць супраць амерыканцаў, у якiх прамалiнейны хакей, але i ў матчы з фiнамi зробiм усё магчымае». Сумнявацца ў высокiм класе нашых iгракоў нельга пры любым зыходзе чвэрцьфiнальнага матча. Як заявiў наш цуд-галкiпер Андрэй Мезiн, выпадкова 6 ачкоў не дастаюцца i ў васьмёрку не праходзяць: «Мы шмат працавалi, у нас добры трэнер. За яго спiнай 82 матчы ў НХЛ. Аднак сваю стомленасць ён iгракам не паказвае. Хэнлан добры псiхолаг. Напрыклад, у сустрэчы са шведамi мы ўступалi 4:0, а ў перапынку ён змог нас падбадзёрыць i мы змаглi закiнуць шайбу».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора вечарам, калi нумар ужо быў падпiсаны ў друк, завяршылася сустрэча з удзелам галоўнай зборнай нашай краiны
|
|