Свята з прысмакам крыўды
Iрына ПРЫМАК
Футбол Гэты сезон стаў вельмi ўдалым для iспанскiх клубаў: спачатку «Севiлья» выйграла Кубак УЕФА, а днямi «Барселона», якая не так даўно заняла першае месца ў чэмпiянаце сваёй краiны, перамагла ў Лiзе чэмпiёнаў.Сёлета беларускiм аматарам футбола як нiколi было цiкава сачыць за фiналам, бо ўпершыню ў iм гуляў прадстаўнiк нашай краiны. На жаль, гэтае свята атрымалася з прысмакам крыўды: «Арсенал» з Аляксандрам Глебам не змог пераадолець «Барселону» i ўступiў — 1:2. Праўда, першымi гол забiлi менавiта «кананiры» (на 37-й хвiлiне ўдала прабiў галавой Сол Кэмпбэл). Аднак радасць лонданцаў у другiм тайме пагасiлi Самюэль Это’О i Джулiяна Белецi — 1:2. Англiчане не маглi спаборнiчаць з iспанцамi, бо засталiся ў меншынстве: на 20-й хвiлiне з-за фолу апошняй падзеi вароты быў вымушаны пакiнуць галкiпер нацыянальнай зборнай Германii Леман. Яго месца заняў Мануэль Альмунiя. Галоўны трэнер «Арсенала» Арсен Венгер назваў страту асноўнага варатара ключавым момантам матча i дадаў: «На 70 хвiлiн мы засталiся ў меншынстве супраць каманды, якая добра трымае мяч. У нас было некалькi момантаў забiць, але не атрымалася». Настаўнiк «Барсы» Франк Райкард адзначыў: «У фiнале фаварытаў не было. Гулялi дзве моцныя каманды. Ход сустрэчы сапраўды змянiла чырвоная картка. «Арсенал» быў вымушаны адысцi назад i абараняцца, але пры гэтым не перастаў гуляць добра». Леман пасля таго, як пакiнуў поле, прызнаўся: «Шкада, што так выйшла, бо шлях да фiналу быў цяжкiм («кананiры» змаглi пераадолець такiя суперклубы, як «Рэал» i «Ювентус»). Аднак зараз не хачу аб гэтым думаць: наперадзе чэмпiянат свету ў Германii, якi для мяне значыць вельмi шмат». Зразумела: у якой яшчэ краiне немцам будзе лягчэй, наколькi гэта магчыма, трапiць у прызёры мундзiяля? У наступным сезоне «Арсенал» паспрабуе свае сiлы ў Лiзе чэмпiёнаў, дзякуючы 4-у месцу ў чэмпiянаце Англii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты сезон стаў вельмi ўдалым для iспанскiх клубаў: спачатку «Севiлья» выйграла Кубак УЕФА, а днямi «Барселона», якая не так даўно заняла першае месца |
|