На якi тэрмiн будуць адключаць «цёпленькую»?
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Акцэнт У маi пачалося планавае адключэнне гарачай вады. Знiкненне «цёпленькай» — непрыемная навiна для жыхароў. Як тлумачаць спецыялiсты, гэта вымушаная неабходнасць, звязаная з патрэбай у правядзеннi адпаведных работ. У залежнасцi ад устаноўленага графiка рамонту кацельняў i цеплавых сетак вызначаны канкрэтныя тэрмiны адсутнасцi «цёпленькай». Яны былi ўзгоднены з аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам.Узнiкае, праўда, пытанне наконт таго, якiя гэта тэрмiны. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Сяргей Сушко, гарачая вада падчас правядзення рамонтных работ будзе адключацца не больш чым на 10—14 дзён. Паводле яго слоў, «падстаў для невыканання гэтага патрабавання няма». Як паведамiў Сяргей Сушко, у гэтыя тэрмiны здольны ўкласцiся ўсе рэгiёны, у тым лiку i г. Мiнск (дзе раней узнiкалi адпаведныя цяжкасцi). У сталiцы мяркуюць, што выкананне рамонтных работ сёлета будзе праведзена на працягу не больш чым двух тыдняў. Праўда, у асобных раёнах запланавана «кароткачасовае адключэнне гарачага водазабеспячэння». Як патлумачылi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнскiх цеплавых сетках, гэта абумоўлена пэўнай тэхнiчнай неабходнасцю. Рамонтныя работы тут будуць праводзiцца пазней, аднак «за мiнусам» тэрмiну папярэдняга адключэння. Застаецца пад пытаннем наяўнасць гарачай вады ў жыхароў невялiкiх населеных пунктаў. Як паведамiў Сяргей Сушко, на гэты конт iснуе спецыяльны сацыяльны стандарт, у адпаведнасцi з якiм «цёпленькую» павiнны ўключаць не радзей, чым два разы на тыдзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маi пачалося планавае адключэнне гарачай вады. Знiкненне «цёпленькай» — непрыемная навiна для жыхароў. Як тлумачаць спецыялiсты, гэта вымушаная неаб |
|