21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Я ведаю, на каго абапiрацца — толькi на народ...»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора на сумесным пасяджэннi абедзвюх палат беларускага парламента Прэзiдэнт краiны звярнуўся з Пасланнем беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу



У сiлу аб’ектыўных прычын — правядзення III Усебеларускага народнага сходу, выбараў прэзiдэнта — сёлетняе пасланне кiраўнiка дзяржавы крыху затрымалася. Ды i фармат яго не такi дэталёвы, як раней. Бо на ўсенародным вечы падрабязна была абмеркавана праграма сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны да 2011 года, а нядаўна сфармiраванаму новаму складу ўрада пастаўлены канкрэтныя задачы па яе рэалiзацыi. I ўсё ж у рамках звароту Аляксандр Лукашэнка сканцэнтраваў увагу на асноўных арыенцiрах для дзяржавы i нашага грамадства, якiя заклiканы спрыяць ажыццяўленню пастаўленых мэтаў.

Яшчэ адна асаблiвасць сёлетняга прэзiдэнцкага паслання — двуадзiны падыход, якi праглядваецца ўжо ў яго назве: «Дзяржава для народа, а чалавек — на карысць сваёй Айчыны». Кожны грамадзянiн павiнен быць карысны сваёй Айчыне, перакананы Аляксандр Лукашэнка. У гэтым — вышэйшая годнасць дзяржавы i нацыi. Для працвiтання краiны недастаткова, каб толькi ўлада служыла людзям.

Сёння ставiцца новая амбiцыйная мэта: вывесцi краiну ў лiк высокаразвiтых еўрапейскiх дзяржаў. Для гэтага ў нас ёсць усе магчымасцi, — лiчыць прэзiдэнт. Беларуская эканомiка дэманструе вельмi высокiя тэмпы, у краiне праводзiцца прагрэсiўная сацыяльная палiтыка. А самае галоўнае — велiзарны давер народа ўладзе i курсу, якi яна праводзiць. «Гэта той незаменны i бясцэнны рэсурс, якi з’яўляецца фундаментам будаўнiцтва моцнай i развiтой Беларусi», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Увогуле, на думку прэзiдэнта, улада павiнна даць людзям магчымасць больш актыўна ўдзельнiчаць у вырашэннi пытанняў дзяржаўнай i грамадскай значнасцi.

Апанентамi ўлады шмат гаворыцца аб неабходнасцi будаўнiцтва ў Беларусi грамадзянскай супольнасцi. Але ж яна iснуе. У кожным населеным пункце выбiраюцца прадстаўнiчыя органы ўлады, шырокiмi правамi валодаюць працоўныя калектывы, дзейнiчае звыш дзвюх тысяч грамадскiх арганiзацый, 17 палiтычных партый, 41 прафсаюз...

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, гiстарычную аснову нашага грамадства складаюць чатыры стаўпы: прафсаюзы, Саветы дэпутатаў, маладзёжныя i ветэранскiя арганiзацыi. Гэта сфармiраваныя, сталыя, выпрабаваныя часам iнструменты самаарганiзацыi i самакiравання народа, што даказалi сваю эфектыўнасць. Разам з тым яны пакуль не поўнасцю выкарыстоўваюць свой патэнцыял, i на новым этапе развiцця краiны ад iх чакаецца больш эфектыўны ўдзел у вырашэннi дзяржаўных спраў.

Неабходна гранiчна мабiлiзаваць маладзёжную iнiцыятыву. Дзяржава сёння робiць усё для таго, каб кожны малады чалавек у краiне быў запатрабаваны, але павiнна быць i аддача. Важная роля ў фармiраваннi светапогляду маладых людзей адводзiцца маладзёжным арганiзацыям. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, яны павiнны стаць той структурай, якая дасць магчымасць моладзi непасрэдна выказваць i адстойваць сваю грамадзянскую пазiцыю, актыўна ўдзельнiчаць у дзяржаўным i грамадскiм жыццi краiны. Кiраўнiк дзяржавы высока ацанiў работу самай масавай маладзёжнай арганiзацыi краiны — Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi. Аднак i ёй трэба «прыбавiць». Так, на думку прэзiдэнта, аб’яднанню неабходна больш актыўна працаваць з найбольш прагрэсiўнай, адукаванай i таленавiтай часткай моладзi — са студэнтамi.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што апошнiм часам паступае ўсё больш прапаноў аб стварэннi так званай партыi ўлады. Аднак стварэнне такой партыi па ўказанню «зверху», на думку прэзiдэнта, не будзе ўспрынята народам. «Я ведаю, на каго абапiрацца — толькi на народ», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

У пасланнi беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу прэзiдэнт даў адназначны адказ i яшчэ на адно пытанне, вакол якога ствараўся нездаровы ажыятаж. Кантрактнай сiстэме быць, бо гэта цывiлiзаваная форма працоўных адносiнаў.

«Нiякiх адступленняў ад гэтай практыкi не будзе — кантракт заключаецца з усiмi, пачынаючы ад вышэйшых службовых асоб аж да радавога работнiка, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Тым, хто працуе добрасумленна, няма чаго баяцца».

З iншага боку, злоўжываннi i перагiбы на месцах недапушчальныя. Функцыi кантролю за выкананнем нормаў заканадаўства аб працы, барацьбы за выкананне правiлаў тэхнiкi бяспекi i працоўнай дысцыплiны павiнна ўзяць на сябе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi. Увогуле на новым этапе развiцця краiны ад прафсаюзаў чакаецца больш эфектыўны ўдзел у вырашэннi дзяржаўных спраў, лiчыць кiраўнiк дзяржавы.

Людзей працы трэба больш актыўна i эфектыўна абараняць незалежна ад таго, у арганiзацыi якой формы ўласнасцi яны працуюць. У недзяржаўным сектары эканомiкi такая дапамога сёння найбольш запатрабавана. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, у адмiнiстрацыю кiраўнiка дзяржавы, на iмя прэзiдэнта людзi пiшуць аб абуральных фактах: не ствараюцца нармальныя ўмовы працы, не выплачваецца своечасова i ў поўным аб’ёме заработная плата, не выконваецца рэжым рабочага часу, зарплата выдаецца ў канвертах... «А што адбываецца пры прыёме на работу жанчын? Дайшлi да таго, што разам з заявай аб працаўладкаваннi ў асобных прыватных прадпрыемствах адначасова бярэцца заява аб звальненнi на выпадак цяжарнасцi», — абурыўся беларускi лiдар. На гэта нельга заплюшчваць вочы.

Падыходы да эканомiкi прадпрыемства павiнны кардынальна змянiцца. На першае месца выходзяць рэсурсазберажэнне, знiжэнне сабекошту, укараненне перадавых тэхналогiй, заявiў прэзiдэнт. Беларусь паступова пераходзiць ад дзяржаўнага рэгулявання эканамiчных працэсаў да кантролю i дапамогi з боку дзяржавы.

Кантроль за суб’ектамi гаспадарання павiнен ажыццяўляцца толькi ў частцы выканання iмi абавязацельстваў перад дзяржавай, спажыўцамi i работнiкамi.

Неабходна засяродзiць увагу на дробных i сярэднiх прадпрыемствах, якiя ў асноўным з’яўляюцца горадаўтваральнымi. Дапамога павiнна быць толькi адраснай. Для многiх прадпрыемстваў падтрымка дзяржавы ўвайшла ў звычку. «Час утрыманства мiнуў!» — падкрэслiў у сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы паставiў перад урадам задачу ўзяць пад кантроль якасць выпускаемай у Беларусi прадукцыi. Сёння ў свеце iснуе каласальны попыт на беларускую прадукцыю. Пры гэтым, павялiчваючы аб’ёмы вытворчасцi i рэалiзацыi, трэба асаблiвую ўвагу ўдзяляць якасцi вырабаў. «Калi мы ўпусцiм пытаннi якасцi, то нашы прадпрыемствы будуць адкiнуты на 10—15 гадоў назад. Таму пытаннi якасцi — гэта пытаннi нашай выжывальнасцi», — лiчыць Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да парламентарыяў, прэзiдэнт засяродзiў iх увагу на наступным патрабаваннi: законы павiнны быць арыентаваны на чалавека, на гуманiзацыю ўсяго жыццёвага ўкладу. Сярод прыярытэтных задач ён назваў стварэнне прававой базы пад усе стратэгiчныя напрамкi, вызначаныя трэцiм Усебеларускiм сходам.

На думку кiраўнiка дзяржавы, дзеючае заканадаўства патрабуе перагляду на прадмет яго адпаведнасцi жорсткiм патрабаванням па дэбюракратызацыi, удасканаленню работы са зваротамi грамадзян, спыненню карупцыi ў любых яе праявах. Таксама неабходна актывiзаваць заканатворчую дзейнасць у сферы аховы мацярынства i дзяцiнства, умацавання сацыяльнага статусу сям’i. Прэзiдэнт паставiў задачу перад урадам i парламентам аператыўна стварыць прававую базу па будаўнiцтву якаснага i даступнага жылля.

Гаворачы аб удасканаленнi нацыянальнага заканадаўства, Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць стварэння больш спрыяльных умоў для ўдзелу прадпрымальнiцкiх структур у рэалiзацыi iнавацыйных i iншых перспектыўных праектаў. Заканадаўства ў цэлым павiнна мець фундаментальны, стратэгiчны i стымулюючы характар.

Пасля звароту з пасланнем беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу кiраўнiк дзяржавы выслухаў прапановы i адказаў на пытаннi парламентарыяў.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, дзяржава мае намер усебакова падтрымлiваць шматдзетныя сем’i. Неабходна вельмi моцна стымуляваць працэс паляпшэння дэмаграфiчнай сiтуацыi. Адпаведная праграма пакуль у стадыi распрацоўкi, таму прэзiдэнт не назваў канкрэтных лiчбаў. На яго думку, на першае месца ў вырашэннi дэмаграфiчнай праблемы павiнна быць пастаўлена жыллё. «Неабходна вырашыць пытанне аб выдзяленнi пазачарговага жылля для шматдзетных сем’яў, а для тых, якiя маюць 5 i больш дзяцей, — бясплатнай кватэры», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт Беларусi гатовы да дыялогу з сапраўднай апазiцыяй, «з тымi, хто мае iншы пункт гледжання, але хто ставiць адну важную мэту — умацаванне дзяржавы». Пра гэта кiраўнiк дзяржавы заявiў, адказваючы на пытаннi дэпутатаў. Аднак, на яго думку, такi дыялог сёння немагчымы. Так званая апазiцыя на яго не пойдзе, бо як толькi паспрабуе зрабiць нешта добрае для народа Беларусi, эканомiкi, неадкладна пазбавiцца свайго палiтычнага бiзнэсу. Таму, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, узаемадзеянне ўлады магчыма з сапраўднай апазiцыяй, якая хоча дабра свайму народу, сумленна вядзе сябе ў дзяржаве i не заклiкае да санкцый супраць людзей.

У адказ на прапанову дэпутата Васiля Хрола аб аб’яўленнi другога дня святкавання Вялiкадня выхадным Аляксандр Лукашэнка не выключыў такой магчымасцi. Аднак пры гэтым, адзначыў кiраўнiк дзяржавы, iснуючы баланс трэба захаваць. З нейкiм iншым «чырвоным днём календара» давядзецца развiтацца.

Сяргей ПРОТАС.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на сумесным пасяджэннi абедзвюх палат беларускага парламента Прэзiдэнт краiны звярнуўся з Пасланнем беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика