21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Правы і паўнамоцтвы

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля КАРПЕНКА

ТЭМА ДНЯ

Старшыня сельскага Савета не павiнен лезцi на слуп. Ён павiнен валодаць пытаннем

Наблiжэнне ўлады да народа, да канкрэтнага чалавека неабходна пачынаць з пярвiчнага яе звяна, куды часцей за ўсё звяртаюцца людзi — з мясцовых выканаўчых камiтэтаў. Ад эфектыўнай (або наадварот) работы гэтай структуры ўлады залежыць, як правiла, ацэнка грамадзянамi агульнага становiшча ў краiне.

Такую думку неаднаразова падкрэслiваў падчас чарговай сустрэчы са старшынямi сельскiх i пасялковых саветаў дэпутатаў старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню Анатоль МАЛАФЕЕЎ.


Праблем на ўзроўнi пярвiчнага звяна ўлады яшчэ хапае, таму ў блiжэйшы час удасканаленню работы органаў мясцовага кiравання i самакiравання будзе нададзена вялiкая ўвага. Такое меркаванне выказаў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь на нарадзе, прысвечанай павышэнню ролi органаў улады пярвiчнага ўзроўню ў вырашэннi праблем жыццезабеспячэння насельнiцтва.

«Галоўны стрыжань мясцовага самакiравання — гэта саветы, якiя павiнны сёння вызначыць, нарэшце, сваё месца, — сказаў, звяртаючыся да прысутных, Анатоль Малафееў. — Ад вас залежыць не ўсё, але многае, ва ўсякiм разе, жыццядзейнасць падуладнай вам тэрыторыi. Вы там — улада».

Сёння ў краiне працуе 1 тыс. 385 сельскiх, 67 пасялковых i 13 гарадскiх выканаўчых камiтэтаў раённага падпарадкавання. Iх асноўная задача — рэальна ўплываць на якасць жыцця людзей, вырашаць iх праблемы. Аднак сiтуацыя такая, што сёння мясцовая ўлада, яе пярвiчнае звяно самi маюць патрэбу ў падтрымцы.

«На нарадзе 18 мая прэзiдэнт востра паставiў пытанне аб упарадкаваннi сiстэмы работы саветаў усiх узроўняў. Ён зазначыў, што цяперашняя нарматыўна-прававая база органаў мясцовага кiравання пярвiчнага ўзроўню не адпавядае тым патрабаванням i задачам, якiя ставiць жыццё, — сказаў Анатоль Малафееў. — Многiя пытаннi арганiзацыi работы кiраўнiкоў сельскiх выканкамаў нарматыўна не ўрэгуляваны, i тут ёсць над чым яшчэ працаваць. Неабходна стварыць нарматыўна-прававы дакумент, якi вызначыць гэту базу, канкрэтна акрэслiць функцыянальныя абавязкi i правы кiраўнiкоў сельскiх выканкамаў».

Пакуль адназначна не вырашана пытанне з фiнансаваннем гэтай структуры. «Фiнансiсты, напрыклад, лiчаць, што вы — улада, а таму павiнны толькi кантраляваць тыя службы, якiя адказваюць за пэўныя напрамкi забеспячэння жыццядзейнасцi, i патрабаваць з iх за выкананне работ. З дарожных службаў — за якасць дарог, з электрасетак — за якасць асвятлення i г.д. А значыць, расходныя паўнамоцтвы вам быццам бы i не патрэбны... Але мы не зусiм згодны з гэтым i ставiм пытанне так: канешне, распыляць дзяржаўныя сродкi нельга. Аднак у кожнага сельскага i пасялковага Савета ёсць справы, якiя ён абавязаны вырашаць сам. Значыць, павiнен iснаваць нейкi манеўр для вырашэння задач на нiзавым узроўнi, каб той жа калодзеж не даводзiлася рамантаваць «абыходным шляхам», праз раён. Больш лоўкiя старшынi «выбiваюць» 2—3 мiльёны на першачарговыя патрэбы, iншыя не выбiваюць... А павiнна быць сiстэма, якая вызначала б мiнiмальную падатковую базу саветаў i выканкамаў нiзавога ўзроўню, замацоўвала парадак i даходныя крынiцы фармiравання iх бюджэтаў, расходныя паўнамоцтвы. Не будзе сiстэмы — застанецца па-ранейшаму латаць «дзiркi». Прэзiдэнт разумее важнасць i значэнне гэтых пытанняў, як разумее важнасць i значэнне саветаў i мясцовага самакiравання ў цэлым», — падкрэслiў Анатоль Аляксандравiч.

Зразумела, што саветы дэпутатаў i выканкамы нiзавога звяна павiнны вырашаць больш мясцовых праблем, чым вырашаюць цяпер, аказваць насельнiцтву як мага больш усемагчымых паслуг. Аднак гэта пацягне за сабой i некаторае павелiчэнне колькасцi работнiкаў апаратаў сельскiх i пасялковых выканкамаў. У блiжэйшы час не абысцiся без аптымiзацыi штатаў i дыферэнцыяцыi акладаў супрацоўнiкаў пярвiчных структур улады ў залежнасцi ад колькасцi насельнiцтва, спецыфiкi i асаблiвасцяў дадзенай тэрыторыi. «У нас жа пакуль што i вялiкi савет, i маленькi амаль аднолькавыя i па зарплаце работнiкаў, i па iх колькасцi, i па матэрыяльна-тэхнiчнай забяспечанасцi, а так быць не павiнна», — зазначыў Анатоль Малафееў.

Але i тая матэрыяльна-тэхнiчная база, што ёсць, пакiдае жадаць лепшага. Больш за палову (55%) сельскiх саветаў не маюць камп’ютараў, памнажальнай тэхнiкi. Тое ж самае i з транспартам — далёка не кожны сельскi Савет можа пахвалiцца сваiм аўтамабiлем.

Але пра што б нi вялася гаворка, зразумела адно: галоўнай, цэнтральнай фiгурай у мясцовым кiраваннi пярвiчнага ўзроўню застаецца старшыня сельскага, пасялковага выканкамаў. Менавiта на iм ляжыць уся адказнасць за стан спраў у межах пэўнай тэрыторыi, за сувязь i ўзаемаразуменне з людзьмi. Ведаць задачы, iнтарэсы, патрэбы насельнiцтва, унiкаць у праблемы яго жыццезабеспячэння — вось галоўная мэта старшынi выканкама пярвiчнага ўзроўню. Што такое жыццезабеспячэнне? Гэта вада, цяпло, святло, сiстэма камунiкацый, адладжаная работа ФАПаў, Дамоў быту, гандлю, органаў правааховы i г.д. «Але гэта, — лiчыць Анатоль Аляксандравiч, — зусiм не азначае, што пры ўзнiкненнi праблем са святлом старшыня Савета павiнен лезцi на слуп. Ён павiнен валодаць пытаннем у цэлым i ведаць, на якiя рычагi, вобразна кажучы, нацiскаць».

Старшыня выканкама пярвiчнага ўзроўню — пасада вельмi адказная. Зыходзячы з гэтага, паведамiў прысутным Анатоль Малафееў, на нарадзе ў прэзiдэнта быў дэтальна разгледжаны праект Указа, якi прадугледжвае прыняцце Палажэння аб старшынi сельскага, пасялковага, гарадскога (горада раённага падначалення) выканаўчых камiтэтаў. Гэты дакумент павiнен стаць адным з важных крокаў, нацэленых на павышэнне ролi органаў улады пярвiчнага ўзроўню. У iм упершыню вызначаюцца функцыi кiраўнiка выканкама пярвiчнага ўзроўню, яго правы i абавязкi.

У прыватнасцi, у праекце захаваны iснуючы парадак зацвярджэння на пасаду старшынi выканкама: ён выбiраецца з лiку дэпутатаў на сесii адпаведнага Савета дэпутатаў тайным галасаваннем на 4 гады. Разам з тым, праект упершыню прапануе дадаткова ўзгадняць кандыдатуры такiх асоб са старшынёй раённага выканкама.

Акрамя таго, у праекце прадугледжваецца заключэнне працоўнага кантракта са старшынёй выканкама пярвiчнага ўзроўню — паколькi ён з’яўляецца дзяржаўным служачым. «Прэзiдэнт зазначыў, што дадзены праект на сённяшнi дзень мае патрэбу ў дапрацоўцы юрыдычнага характару. Неабходна, сказаў ён, падрыхтаваць такi Указ, якi б дакладна i адназначна адказваў на ўсе пытаннi — аб фiнансаваннi, паўнамоцтвах, штатным раскладзе, заработнай плаце i г.д. Пасля таго, як дакумент будзе дапрацаваны, вы атрымаеце магчымасць дакладна рэгуляваць усе арганiзацыйныя працэсы сваёй работы», — паабяцаў старшыням сельскiх i пасялковых саветаў дэпутатаў Анатоль Малафееў. Ён таксама паведамiў аб правядзеннi ў кастрычнiку наступнага года з’езда саветаў дэпутатаў i аб магчымым заснаваннi спецыяльнага цэнтралiзаванага органа, якi «замыкаў» бы на сабе ўсю сiстэму саветаў дэпутатаў i забяспечваў iх узаемадзеянне. «На сённяшнi ж дзень усе праблемы саветаў замыкаюцца на абласным узроўнi», — сказаў Анатоль Малафееў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня сельскага Савета не павiнен лезцi на слуп. Ён павiнен валодаць пытаннем
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика