21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спынiць папяровы паток...

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Калi паменшае папяровай валакiты, больш часу застанецца на канкрэтную работу з вяскоўцамi

Любоў Паўлаўна Гоган — адна з найбольш вопытных сакратароў Мокраўскага сельскага Савета ў Пружанскiм раёнё. На гэтай пасадзе яна працуе ўжо дваццаць гадоў. Мае магчымасць параўноўваць асаблiвасцi работы на тым цi iншым адрэзку часу. I сцвярджае, што нiколi не даводзiлася столькi пiсаць папер, як зараз. Галоўнае, што ў гэтым патоку няма нiякай сiстэмы. Невядома, каму заўтра спатрэбяцца спiсы, даведкi, справаздачы: водаканалу цi санiтарнай службе, праваахоўнiкам цi пажарным. Звесткi збiраюцца, недзе затым асядаюць, падшываюцца ў пухлыя папкi, прыходзiць новы год, i ўсё пачынаецца спачатку.

— Бывае, — расказвае Любоў Паўлаўна, — размаўляеш з людзьмi, а тут раздаецца званок з якой-небудзь раённай iнстанцыi з патрабаваннем прыслаць тэрмiнова па факсу патрэбны гэтай iнстанцыi дакумент. А справаздача тая цi спiс у цябе ж не ляжаць гатовыя пад рукой. Каб iх скласцi, бывае, патрэбна нямала часу. I што ў такiм выпадку рабiць — выправоджваць за дзверы бабульку, якой, можа, толькi i трэба, каб яе выслухалi i паспачувалi? I з такiмi праблемамi мы сутыкаемся амаль штодня.

Таму сакратар Мокраўскага сельсавета з вялiкай надзеяй успрыняла матэрыялы нарады аб павышэннi ролi органаў улады пярвiчнага ўзроўню, якую правёў кiраўнiк дзяржавы. Асаблiва абнадзейвае яе тое, што прэзiдэнт краiны запатрабаваў ад адпаведных iнстанцый i структур спынiць своеасаблiвую папяровую «экспансiю» на сельсаветы.

На гэту тэму давялося размаўляць не толькi ў Мокрым Пружанскага раёна. Многiя i многiя старшынi, супрацоўнiкi сельскiх органаў улады скардзiлiся на непамерны аб’ём дакументацыi, якую патрабуюць лiтаральна з усiх бакоў. I пры гэтым часта нiхто не турбуе сябе працай дакладна растлумачыць сутнасць або прыслаць узор таго цi iншага дакумента. А потым пачынаюцца прэтэнзii накшталт таго, што «мы прасiлi даслаць таблiцу з колькасцю качак i гусей, а вы ўключылi сюды i курэй». Даводзiцца яшчэ па некалькi разоў перарабляць патрабуемую справаздачнасць. А ў некаторых iншы раз не хапае грошай, каб купiць лiшнi пачак паперы.

Даўно наспела неабходнасць упарадкаваць правы i абавязкi пярвiчных органаў улады, — гаворыць Любоў Гоган, — напрыклад, трэба абавязкова палепшыць тэхнiчнае забеспячэнне. У нас ёсць зараз камп’ютары, але няма неабходных праграм да iх. I калi хоць крышачку нешта зрушыцца з месца, ну хоць бы паменее папяровы паток, то больш часу застанецца на наша галоўнае прызначэнне — работу з людзьмi. Мы не толькi выдаём даведкi, дакументы, хоць i гэта немалаважны момант у рабоце сакратароў сельсавета. Мы кожны дзень маем справу з рэальнымi жывымi людзьмi, сярод якiх вельмi i вельмi многа пажылых, адзiнокiх. Вось гэтую Марыю Iванаўну цi Марыю Пятроўну трэба перш за ўсё выслухаць, потым пастарацца нечым дапамагчы, а можа i прыняць тэрмiновыя меры. I гэта работа — адна са складовых паляпшэння якасцi пярвiчных органаў улады.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi паменшае папяровай валакiты, больш часу застанецца на канкрэтную работу з вяскоўцамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика