Больш паўнамоцтваў — больш i адказнасцi
На праведзенай днямi нарадзе кiраўнiка краiны аб павышэннi ролi органаў улады пярвiчнага ўзроню ў рашэннi праблем жыццезабеспячэння насельнiцтва абмяркоўвалiся праблемы iснавання сельскiх, пасялковых i гарадскiх (горада раённага падпарадкавання) выканаўчых камiтэтаў. На нарадзе сярод iншых выступiла i старшыня Залескага сельскага Савета дэпутатаў Чачэрскага раёна Наталля Шаўцова, якая падзялiлася з «МС» сваiмi ўражаннямi ад мерапрыемства.
— Мне вельмi iмпануе, што кiраўнiк нашай дзяржавы звярнуў увагу на самую нiзавую структуру ўлады: на сельскiя саветы, — гаворыць Наталля Уладзiмiраўна. — Калi гэта пытанне разглядаецца на такiм высокiм узроўнi, значыць, хутка змены будуць i, безумоўна, станоўчыя. Тое, што мне давялося пачуць i абмеркаваць на нарадзе, пераканала мяне, што нам, старшыням сельскiх саветаў, можна спадзявацца на лепшае. У праекце Палажэння аб старшынi сельскага выканаўчага камiтэта вельмi шмат талковых, разумных прапаноў, менавiта таго, чаго не хапала для паўнацэннай працы органаў улады на месцах. У дакуменце дакладна будуць прапiсаны ўсе нашы функцыянальныя абавязкi — што мы павiнны рабiць i як... Гэта, безумоўна, дазволiць павысiць аўтарытэт нашай улады на месцах. Калi я выступала, то ўносiла прапанову, каб кандыдатуры ўсiх кiраўнiкоў сельгаспрадпрыемстваў, сацыяльнай сферы, якiя будуць працаваць на тэрыторыi нашага Савета, абавязкова б узгаднялiся пры паступленнi на пасаду са старшынямi сельскiх выканаўчых камiтэтаў. Нам жа з гэтымi людзьмi потым працаваць. Прапанаваную на нарадзе iдэю рабiць пасаду старшынi сельскага выканаўчага камiтэта назначаемай замест выбарчай Наталля Уладзiмiраўна падтрымала: «Я лiчу, што гэта i лепш, i лягчэй — працэдура будзе значна спрошчана. Акрамя таго, калi будуць на пасаду прызначаць, адказнасць з боку самога старшынi стане значна вышэйшай». Пацвердзiла Шаўцова i неабходнасць пашырэння штату сельскiх выканкамаў: «У нас вельмi вялiкая нагрузка, асаблiва пасля ўступлення ў сiлу Указаў № 31 i № 70 кiраўнiка краiны. Тут нават можна разгледзець пытанне аб абавязковым увядзеннi ў штат сельскага i пасялковага выканаўчых камiтэтаў юрыста». Наспела неабходнасць i ў стварэннi каардынацыйнага савета, якi на рэспублiканскiм узроўнi здзяйсняў бы кантроль за дзейнасцю ораганаў улады на месцах, а таксама спрыяў развiццю i павышэнню аўтарытэта ролi ўлады на месцах. — Я ўжо казала на нарадзе, што, нарэшце, трэба разабрацца з бюракратызмам, з якiм нам даводзiцца пастаянна сутыкацца, — зрабiла акцэнт старшыня. — У некаторых месцах прынцып «аднаго акна», прызваны палегчыць жыццё грамадзянам, ператварыўся ў «сем фортак». Сем колаў пекла праходзiць чалавек, пакуль збярэ ўсе неабходныя паперы. Я з састарэлымi людзьмi працую, мне iх шчыра шкада. У 70 гадоў iм даводзiцца хадзiць па даведкi па розных кабiнетах... Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На праведзенай днямi нарадзе кiраўнiка краiны аб павышэннi ролi органаў улады пярвiчнага ўзроню ў рашэннi праблем жыццезабеспячэння насельнiцтва абмяр
|
|