21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Твой Дэпутат у Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гомельская вобласць

ГОМЕЛЬСКАЯ СЕЛЬМАШАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ

акруга № 34

(частка Чыгуначнага раёна г. Гомеля)

АСТАПЧАНКА Юрый Леанiдавiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i сувязях з СНД.

Нарадзiўся 18 чэрвеня 1945 года ў горадзе Жлобiне Гомельскай вобласцi.

Скончыў Маскоўскi кааператыўны iнстытут.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь першага i другога склiканняў.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Святога роўнаапо-стальнага Вялiкага князя Уладзiмiра, граматай Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, Патрыяршага Экзарха Усяе Беларусi.

Светлагорская выбарчая акруга № 48

(Светлагорскi раён)

КАВАЛЁВА Валянцiна Iванаўна

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi.

Нарадзiлася 27 красавiка 1957 года ў вёсцы Мiроненкi Калiнкавiцкага раёна Гомельскай вобласцi.

Скончыла Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Акадэмiю кiравання пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — намеснiк старшынi Светлагорскага раённага выканаўчага камiтэта.

Узнагароджана медалямi «За працоўную доблесць», «За працоўныя заслугi».

Буда-Кашалёўская выбарчая акруга № 40

(Буда-Кашалёўскi, Веткаўскi i Чачэрскi раёны)

КУЖАНАЎ Уладзiмiр Iванавiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстанню.

Нарадзiўся 27 чэрвеня 1952 года ў вёсцы Рагiнь Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласцi.

Скончыў Беларускi iнстытут iнжынераў чыгуначнага транспарту, Мiнскую вышэйшую партыйную школу.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — афiцыйны прадстаўнiк Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь ва Украiне.

Хойнiцкая выбарчая акруга № 49

(Брагiнскi, Лоеўскi i Хойнiцкi

раёны, частка Рэчыцкага раёна)

КУЛIК Вiталь Васiльевiч

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстанню.

Нарадзiўся 5 лiпеня 1958 года ў вёсцы Завялёўе Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласцi.

Скончыў Мiнскi радыётэхнiчны iнстытут, Беларускi дзяржаўны эканамiчны унiверсiтэт.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь першага i другога склiканняў.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай граматай Мiжпарламенцкай Асамблеi дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.

Гомельская Юбiлейная выбарчая акруга № 33

(частка Чыгуначнага раёна г. Гомеля)

ТАЛКАЧОЎ Iван Iванавiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў.

Нарадзiўся 1 лiпеня 1953 года ў сяле Старая Гута Унецкага раёна Бранскай вобласцi РСФСР.

Скончыў Гомельскi дзяржаўны унiверсiтэт, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — намеснiк кiраўнiка адмiнiстрацыi Чыгуначнага раёна горада Гомеля.

Гомельская Прамысловая выбарчая

акруга № 37

(частка Савецкага раёна г. Гомеля)

ГЛУХОЎСКI Леанiд Вiктаравiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па заканадаўству i судова-прававых пытаннях.

Нарадзiўся 6 лiстапада 1961 года ў горадзе Чарджоў Туркменскай ССР.

Скончыў Акадэмiю МУС СССР, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь першага i другога склiканняў.

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзiме» III ступенi, пятнаццаццю медалямi, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Рэчыцкая выбарчая акруга

№ 46

(частка Рэчыцкага раёна)

КУЦКО Мiкалай Васiльевiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па аграрных пытаннях.

Нарадзiўся 9 кастрычнiка 1954 года ў вёсцы Табулкi Пiнскага раёна Брэсцкай вобласцi.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю, Акадэмiю кiравання пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь першага i другога склiканняў.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Рагачоўская выбарчая акруга № 47

(Кармянскi i Рагачоўскi раёны, Луцкi сельсавет Жлобiнскага раёна)

ПАПЛАЎСКI Мiхаiл Iванавiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстанню.

Нарадзiўся 2 студзеня 1946 года ў вёсцы Струмень Кармянскага раёна Гомельскай вобласцi.

Скончыў Кiеўскi полiтэхнiчны iнстытут.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога склiкання.

Узнагароджаны сярэбраным i двума бронзавымi медалямi ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Калiнкавiцкая выбарчая акруга № 43

(Калiнкавiцкi i Акцябрскi раёны)

ЦIХАНСКАЯ Раiса Аляксандраўна

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па дзяржаўнаму будаўнiцтву, мясцоваму самакiраванню i рэгламенту, член Савета Палаты прадстаўнiкоў.

Нарадзiлася 2 студзеня 1951 года ў вёсцы Малоткавiчы Жабчыцкага раёна Пiнскай вобласцi.

Скончыла Гомельскi дзяржаўны унiверсiтэт.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — намеснiк старшынi Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта.

Мае Падзяку Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Мазырская выбарчая акруга № 44

(г. Мазыр)

ЖУКОЎСКАЯ Людмiла Лявонаўна

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па прамысловасцi, палiўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязi i прадпрымальнiцтву.

Нарадзiлася 2 студзеня 1949 года ў вёсцы Харашкi Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласцi.

Скончыла Вiцебскi тэхналагiчны iнстытут лёгкай прамысловасцi.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырская швейная фабрыка «Надэкс».

Узнагароджана медалём «За працоўную доблесць».

Жыткавiцкая выбарчая

акруга № 41

(Жыткавiцкi i Петрыкаўскi раёны)

РУСЫ Мiхаiл Iванавiч

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па аграрных пытаннях.

Нарадзiўся 23 лiстапада 1954 года ў вёсцы Варонiна Жыткавiцкага раёна Гомельскай вобласцi.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю, Мiнскую вышэйшую партыйную школу.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — кiраўнiк аддзялення Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай Федэрацыi ў г. Санкт-Пецярбургу.


Гомельская Цэнтральная выбарчая акруга № 35

(Цэнтральны раён i частка Чыгуначнага

раёна г. Гомеля)

ШАЎКО Аляксандр Аляксандравiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па прамысловасцi, палiўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязi i прадпрымальнiцтву.

Нарадзiўся 15 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Бяседкi Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласцi.

Скончыў Магiлёўскi машынабудаўнiчы iнстытут, заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — генеральны дырэктар рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Гомельскi станкабудаўнiчы завод iмя С.М. Кiрава».

Жлобiнская выбарчая акруга № 42

(Жлобiнскi раён, за выключэннем

Луцкага сельсавета)

КАБЕРНIК Нiна Аўгустаўна

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i сувязях з СНД.

Нарадзiлася 12 верасня 1949 года ў горадзе Чэлябiнску, РСФСР.

Скончыла Чэлябiнскi полiтэхнiчны iнстытут.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — дырэктар па забеспячэнню якасцi рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Беларускi металургiчны завод».

Палеская выбарчая акруга № 45

(Ельскi, Лельчыцкi, Мазырскi

i Нараўлянскi раёны, частка г. Мазыра)

КАСЦЯН Сяргей Iванавiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i сувязях з СНД.

Нарадзiўся 15 студзеня 1941 года ў вёсцы Усохi Клiчаўскага раёна Магiлёўскай вобласцi.

Скончыў Мiнскi дзяржаўны педагагiчны iнстытут iмя А.М. Горкага, кандыдат гiстарычных навук, дацэнт. Доктар палiталогii, прафесар, акадэмiк Мiжнароднай акадэмii iнфармацыйных тэхналогiй.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь першага i другога склiканняў.

Узнагароджаны медалямi, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, знакам «Выдатнiк народнай асветы БССР».

Гомельская Савецкая выбарчая акруга № 36

(частка Савецкага раёна г. Гомеля)

КУЗНЯЦОВА Ларыса Фёдараўна

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу.

Нарадзiлася 27 красавiка 1958 года ў горадзе Гомелi.

Скончыла Гомельскi дзяржаўны унiверсiтэт.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — начальнiк аддзела адукацыi Гомельскага гарадскога выканаўчага камiтэта.

Гомельская сельская выбарчая

акруга № 39

(Добрушскi раён, частка

Гомельскага раёна i частка

Савецкага раёна г. Гомеля)

САЛАЎЁЎ Анатоль Мiхайлавiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па заканадаўству i судова-прававых пытаннях.

Нарадзiўся 9 снежня 1954 года ў вёсцы Лешчынец Гомельскага раёна Гомельскай вобласцi.

Скончыў Мiнскую вышэйшую школу МУС СССР, палкоўнiк мiлiцыi.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь першага i другога склiканняў.

Узнагароджаны медалямi «За бездакорную службу» I, II, III ступені, «80 гадоў Беларускай мiлiцыi», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Гомельская Навабелiцкая выбарчая акруга № 38

(Навабелiцкi раён i частка Чыгуначнага

раёна г. Гомеля, частка Гомельскага раёна)

ШАЦЬКО Аляксандр Вiктаравiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу.

Нарадзiўся 3 верасня 1963 года ў горадзе Магдэбургу, Германская Дэмакратычная Рэспублiка.

Скончыў Гомельскi дзяржаўны унiверсiтэт.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — дырэктар Гомельскай Iрынiнскай гiмназii.

Узнагароджаны медалямi «За адзнаку ў воiнскай службе», «70 гадоў Узброеным Сiлам».

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика