Хроніка апошніх падзей
Iмiтацыя ператварылася ў сутыкненне
У паветры над Эгейскiм морам сутыкнулiся грэчаскi i турэцкi знiшчальнiкi. Iнцыдэнт атрымаўся ў ходзе iмiтацыi блiжэйшага паветранага бою ля вострава Карпатос. У гэтым раёне грэчаскiя самалёты часта iмiтуюць напад на турэцкiя ў сувязi з тым, што апошнiя часта парушаюць паветраную прастору Грэцыi. Пошукавыя аперацыi пачалiся, знайшлi аднаго з турэцкiх пiлотаў. Нагадаем, што Турцыя i Грэцыя да гэтай пары аспрэчваюць прыналежнасць шэрагу астравоў ва ўсходнiм Мiжземнамор’i. У ТАЛIНЕ ЗНОЎ ПРАЯВЫ ВАНДАЛIЗМУ Увечары ў панядзелак у эстонскай сталiцы паўторна апаганiлi Бронзавага салдата — помнiк савецкаму воiну-вызвалiцелю Талiна ад нямецкiх захопнiкаў. Як расказалi сведкi, двое невядомых з аэразольных балончыкаў забрудзiлi белай фарбай помнiк i знiклi. Палiцыя пачала расследаванне. Напярэдаднi, у ноч на нядзелю, невядомыя злачынцы запэцкалi гэты ж помнiк сiняй i белай фарбамi. Iнцыдэнт адбыўся пасля мiтынгу нацыянал-радыкалаў, якiя патрабавалi знесцi помнiк. Тады палiцыi ўдалося затрымаць вандалаў — iмi аказалiся двое маладых людзей, якiя знаходзiлiся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Раней у панядзелак прэм’ер-мiнiстр Эстонii Андрус Ансiп заявiў, што помнiк воiну-вызвалiцелю «ўжо даўно пара прыбраць у другое месца». ПАД ПРЫЦЭЛ... АПОШНЯГА МЯДЗВЕДЗЯ Урад Баварыi дазволiў паляванне на адзiнага мядзведзя, якi з’явiўся ў Германii ўпершыню за апошнiя 170 гадоў. На думку ўрада, мядзведзь уяўляе пагрозу для жыцця людзей, «ён некiруемы, i мы не можам браць на сябе такую рызыку». Спачатку мясцовыя ўлады збiралiся яго злавiць, ўсыпiць, iдэнтыфiкаваць i адпусцiць, але потым прыйшлi да высновы, што ён вельмi небяспечны. Мяркуецца, што драпежнiк прыйшоў з Iталii праз Аўстрыю i з’еў за некалькi дзён сем авечак. Рашэнне аб дазволе на паляванне на мядзведзя было прынята пасля кансультацыi з германскай секцыяй Сусветнага фонду прыроды. Да гэтага апошнi мядзведзь у Германii быў забiты ў 1835 годзе. НА ГРАНIЦЫ УКРАIНЫ ЗАТРЫМАЛI... СЕМАЧКI Луцкi пагранатрад правёў спецаперацыю па прадухiленню кантрабанды насення сланечнiку. У ноч на панядзелак каля ўкраiнскай вёскi Шчэцiнская Воля ў адказ на прапанову пагранiчнiкаў спынiцца вадзiцель ЗIЛа нечакана на вялiкай хуткасцi пачаў рухацца ў бок Беларусi. Байцы спецатрада «Ратно» адкрылi агонь па машыне i, амаль як у галiвудскiм баевiку, спынiлi яе толькi ў 10 метрах ад гранiцы. У грузавiку было знойдзена 2,5 тоны кантрабандных семачак, а вось вадзiцелю ўдалося збегчы. НА ЎКРАIНСКIХ РЫБАКОЎ НАПАДАЮЦЬ ПIРАННI Iхтыёлагi вылавiлi восем пiранняў у возеры Касянка каля Днепрапятроўска. Яшчэ раней мясцовыя жыхары скардзiлiся на анамальныя паводзiны жывёл i птушак на вадаёме. З берагоў пачалi знiкаць андатры, у чароце значна зменшылася колькасць качак. Рыбакi злавiлi некалькi падазроных малых рыбiн з вострымi зубамi, адна з якiх пракусiла да крывi рыбалову руку. Спецыялiсты правялi кантрольны адлоў i вызначылi, што нечаканымi «гасцямi» сапраўды з’яўляюцца пiраннi памерам у 10—15 сантыметраў. Мясцовыя жыхары патрабуюць тэрмiнова прыняць меры, бо возера з’яўляецца любiмым месцам iх адпачынку, i Касянка да таго ж злучаецца з Дняпром. Аднак спецыялiсты сцвярджаюць, што пiраннi не змогуць перажыць украiнскую зiму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iмiтацыя ператварылася ў сутыкненне
|
|