21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiнаватыя эмоцыi

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Многiя з нас, безумоўна, чулi такое слова, як «псiхасаматыка». Размова iдзе аб розных захворваннях, прычынай якiх з’яўляюцца нашы негатыўныя эмоцыi. Хто ж у найбольшай ступенi схiльны да псiхасаматычных расстройстваў? I ў чым iх прычыны?

Часцей за ўсё вiноўнiкамi ўсемагчымых псiхасаматычных праблем становяцца напружанасць, стрэсы, ператамленне, дэпрэсiя цi проста прыгнечаны стан. Калi чалавек пры гэтым дастаткова эмацыянальны i ўразлiвы, то рана цi позна ён пачне заўважаць розныя хваравiтыя адчуваннi, нават калi ўсе медыцынскiя паказчыкi ў яго ў норме. Такiя болi ўрачы называюць функцыянальнымi i лiчаць, што адзiны спосаб пазбавiцца ад iх — гэта не таблеткi, а змяненне прывычнага ладу жыцця. Як толькi адмоўныя эмоцыi змяняюцца станоўчымi, а стрэс — адпачынкам, усе падобныя болi пройдуць самi па сабе, без усялякага лячэння.

Як гэта нi дзiўна, але псiхасаматычныя расстройствы — гэта зусiм не адхiленне ад нормы, а прыклад добра працуючых абаронных сiстэм нашага арганiзма. Справа ў тым, што эмоцыi дапамагаюць нам рэагаваць на неспрыяльную сiтуацыю яшчэ задоўга да таго, як яна канчаткова выйдзе з-пад кантролю i з’явiцца нейкая рэальная пагроза для здароўя. Гэта такi першы сiгнал, якi папярэджвае, што настаў час нешта мяняць у жыццi. Iнакш арганiзм проста не справiцца з нагрузкай.

На жаль, многiя прапускаюць гэты сiгнал, адмахваюцца ад яго i працягваюць жыць у ранейшым рытме. У вынiку няшкодныя псiхасаматычныя расстройствы пераходзяць у значна больш сур’ёзныя, вылечыць якiя станоўчымi эмоцыямi i адпачынкам ужо немагчыма. Вось чаму вельмi важна ўважлiва прыслухоўвацца да свайго арганiзма i рэагаваць на яго «падказкi».

ГАЛАЎНЫ БОЛЬ

Гэта адна з самых частых скаргаў, i прычыны яе, зразумела, далёка не заўсёды ляжаць у галiне псiхалогii. Але вам варта задумацца аб сваiх узаемаадносiнах з навакольным светам, калi вы часта заўважаеце ў сябе наступныя сiмптомы. Галаўны боль праяўляецца не лакальна, а быццам сцiскае галаву распаленым абручом. Акрамя таго, ён суправаджаецца напружаннем мышцаў твару i шыi, часта станам непрытомнасцi, свiстам i шумам у вушах i мiльгаценнем у вачах каляровых плямаў i кропак. Часцей за ўсё гэтыя праблемы назiраюцца, калi вы пастаянна прыглушаеце ў сабе крыўду, старанна хаваеце непрыязнасць да кагосьцi цi чагосьцi, а вашы прэтэнзii застаюцца незадаволенымi. Усё гэта вядзе да пастаянных «зацiсканняў» твару, а ў вынiку да галаўнога болю.

Што ж рабiць? Паспрабаваць перастаць весцi двайное жыццё, ствараючы з сябе альтруiста i наймiлейшага чалавека, а ў глыбiнi душы пастаянна пакутаваць з-за немагчымасцi рэалiзаваць сябе i выплюхнуць свае эмоцыi вонкi.

ГАЛАВАКРУЖЭННЕ I СТРАТА ПРЫТОМНАСЦI

Тут усё дастаткова проста, бо гэтыя сiмптомы часцей за ўсё суправаджаюць «сiндром збянтэжанасцi», якi ўзнiкае, калi эмацыянальнае напружанне i ўзбуджэнне дасягаюць максiмуму. Гэта можа быць пры моцным хваляваннi, перапудзе цi падчас непрыемнай размовы. Часцей за ўсё бывае ў людзей, чые пачуццi заўсёды пераважаюць над розумам. Пазбавiцца гэтых праблем можна, навучыўшыся браць сябе ў рукi i разраджаць напружаную сiтуацыю. Некаму ў такiм выпадку дапамагаюць слёзы, а некаму добры жарт.

ПАВЫШАНЫ ЦIСК

Вельмi часта павышаны артэрыяльны цiск з’яўляецца адзнакай «сiндрому паравога катла», калi чалавек з дапамогай бясконцых табу i пастаяннага самакантролю зацiскае ў сабе прыродную схiльнасць да адкрытага праяўлення эмоцый. Як правiла, яго бурную рэакцыю выклiкаюць як сапраўды сур’ёзныя, так i малазначныя падзеi. Ён пастаянна гатовы да сапернiцтва i нападу. Але паколькi грамадскiя нормы прадпiсваюць яму захоўваць спакой, уся гэта барацьба адбываецца ўнутры арганiзма, а сiстэма кровазвароту знаходзiцца ў пастаяннай падрыхтаванасцi да атакi. Рана цi позна, але гэты «бурлiвы кацёл» адкрывае засцерагальны клапан i выплюхвае частку сваiх негатыўных эмоцый на навакольных. I хоць апошнiм можна толькi паспачуваць, куды горш, калi чалавек вельмi доўга стрымлiвае сябе. Тады гэты кацёл можа проста выбухнуць, стаўшы прычынай iнсультаў цi iншых цяжкiх захворванняў.

Псiхолагi лiчаць, што найлепшае выйсце ў такой сiтуацыi — усемагчымыя заняткi i хобi, якiя дапамогуць выражаць свае эмоцыi i знiмаць унутранае напружанне.

ПАНIЖАНЫ ЦIСК

Гэта яшчэ адна праблема сучасных гараджан, ад якой яны часцей за ўсё адмахваюцца, не лiчачы яе дастаткова сур’ёзнай. Псiхолагi лiчаць панiжаны цiск асноўнай праявай «сiндрому непераноснасцi намаганняў». Як правiла, змены адбываюцца паступова, i чалавек не заўсёды звязвае свой эмацыянальны фон з дрэнным самаадчуваннем. Спачатку з’яўляецца лёгкая слабасць, якая чаргуецца з успышкамi нянавiсцi да навакольнага свету. З часам нервовая сiстэма знясiльваецца да такога стану, што чалавек проста фiзiчна не здольны на якiя-небудзь значныя намаганнi. Калi i на гэтай стадыi ён не спрабуе знайсцi выйсце, з часам рызыкуе ператварыцца ў раззлаванага iпахондрыка, якi лiчыць, што нехта ўплывае на яго жыццё i перашкаджае дасягнуць поспеху.

БОЛЬ У ПАЯСНIЦЫ

А за гэты боль адказнасць нясе так званы «сiндром бездапаможнасцi». Ён дае аб сабе знаць, калi вы ўзвальваеце на сябе дзесятак цяжкiх спраў i, разумеючы, што справiцца з iмi не зможаце, пачынаеце шукаць зручныя прычыны, каб не рабiць iх. Дакладней, усе гэтыя прычыны шукаеце не вы, а ваш арганiзм. Прадчуваючы любыя цяжкасцi, ён сiгналiзуе аб тым, што справiцца з гэтымi клопатамi не ў стане. А арганiзм трэба слухаць.

БОЛЬ У СТРАЎНIКУ

Страўнiк урачы лiчаць адной з галоўных «псiхасаматычных мiшэняў». Менавiта ён у першую чаргу пакутуе ад любога стрэсу. Гэта могуць быць страхi, дэпрэсii, ператамленнi i г.д. Усё гэта ў вынiку прыводзiць да прыгнятання дзейнасцi страўнiка. А вось у людзей, схiльных да залiшняга ўзбуджэння i бурных праяў гневу, наадварот, урачы адзначаюць рэзкае павышэнне страўнiкавай сакрэцыi. У любым выпадку, на думку спецыялiстаў, праблемы са страўнiкам амаль заўсёды з’яўляюцца на фоне «сiндрому ператамлення». Для таго, каб пазбавiцца ад болю ў страўнiку, часта бывае дастаткова проста адпачыць i лiквiдаваць асноўныя крынiцы неспакою, якiя разбураюць апошнiя абарончыя рэсурсы арганiзма. Ваш страўнiк, адчуваючы небяспеку застацца без абароны, проста «крычыць» вам аб гэтым.

БОЛЬ У ГОРЛЕ

Гэты боль амаль заўсёды звязаны з ператамленнем галасавых звязак. Але пры чым жа тут псiхасаматыка? Справа ў тым, што часта страта голасу i боль у горле з’яўляюцца не пасля такога перанапружання, а да яго, сiгналiзуючы аб страху перад самiм выступленнем на людзях, калi чалавек не хоча i баiцца выступаць. I няважна, якая працягласць будучага выступлення i памер аўдыторыi. Падобны сiндром можа ўзнiкнуць як у акцёра, якому трэба выйсцi да тысячнага натоўпу, так i ў менеджара, якi павiнен выступiць на важнай нарадзе перад дзесяткам калег.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многiя з нас, безумоўна, чулi такое слова, як «псiхасаматыка». Размова iдзе аб розных захворваннях, прычынай якiх з’яўляюцца нашы негатыўныя эмоцыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика