21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Нашым гасцям няма дзе паесцi, няма дзе пераначаваць...»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

НАРОД ГАВОРЫЦЬ...

Якiя б праблемы вырашылi ў першую чаргу беларускiя вяскоўцы, калi б у iх з’явiлася такая магчымасць (фiнансавая i кiраўнiчая)?

Уладзiмiр ЛЯСЬКО, вёска Хiльчыцы Жыткавiцкага раёна (дырэктар Хiльчыцкай сярэдняй школы):

— У нашай вёсцы трэба пабудаваць новы будынак для школы. Бо дзеючы будынак знаходзiцца ў аварыйным стане. Кiраўнiцтва Гомельскага раёна гэтае пытанне цяпер разглядае, i, верагодна, яно вырашыцца станоўча — новы будынак з’явiцца. А паколькi ў Хiльчыцах няма дзiцячага садка, то новы будынак будзе разлiчаны i на школу, i на дзве рознаўзроставыя групы для дзiцячага сада. Таксама галоўную ўвагу трэба ўдзяліць добраўпарадкаванню вёскі. Патрэбны якасныя дарогi, добрыя агароджы i г.д.

У кожнай вёсцы павiнен быць i свой утульны Дом культуры. Будынак, у якiм размяшчаецца сёння наш Дом культуры быў узведзены ў 1946—1948 гадах. Вонкавы выгляд ён мае неблагi, але ўнутры ўсё валiцца, ламаецца... Моладзi там адпачываць праблематычна. Усе дыскатэкi адбываюцца ў нас летам на вулiцы, а зiмой iх проста няма.

Павiнен у нас быць i сучасны ФАП. Сёння ж ён знаходзiцца ў прыстасаваным будынку... На мой погляд, пажылыя людзi, якiя прыходзяць у ФАП, павiнны мець магчымасць пасядзець у памяшканнi, адпачыць пасля ўколу. Бо на вулiцы можа быць i дождж, i сцюжа...

Грамадская лазня знаходзiцца на самым ускрайку вёскi. Каб з iншага канца вёскi схадзiць памыцца, трэба пераадолець каля 2,5 кiламетра.

Аляксандр КАМIНСКI, вёска Крэва Смаргонскага раёна (настаўнiк Крэўскай аграрнай сярэдняй школы):

— Пэўны час таму ў Крэве пачалi добраўпарадкаванне тэрыторыi. У цэнтры вёскi пачалi рабiць зялёную зону з мосцiкамi, з дарожкамi, выкладзенымi тратуарнай плiткай... Аднак потым работы чамусьцi закiнулi. I сёння тое, што зрабiлi, пачынае разбурацца. Праз некалькi гадоў усё трэба будзе рабiць наноў, калi не аднавiць работы.

Крэва — гэта вельмi вядомая мясцiна. I сёння да нас прыязджае шмат гасцей, нават з-за мяжы. Аднак мы маем праблемы з турыстычнай iнфраструктурай. Няма дзе паесцi, няма дзе пераначаваць таму, хто здалёк прыехаў. Пераначаваць можна, толькi калi папрасiцца да вяскоўцаў на начлег, але хто вельмi захоча запрашаць?

Моладзь сёння пакiдае Крэва, бо тут ёй няма чаго рабiць. У нас няма кафэ, у нас няма добрага клуба. А той, што ёсць, развальваецца... Хто захоча жыць у такiх умовах?..

Для вырашэння тых цi iншых бытавых праблем многiя жыхары Крэва едуць у Смаргонь цi ў Мiнск. Напрыклад, адрамантаваць нешта. Цi набыць нейкiя тавары.

Соф’я ТКАЧ, вёска Янiшкi Валожынскага раёна (пенсiянерка):

— Калi б вы звярнулiся да мяне яшчэ месяц таму, то я адразу сказала б: нам патрэбен магазiн. Амаль год у нас не працаваў магазiн, адчынiлi яго лiтаральна паўмесяца таму. А зачынены магазiн быў з-за таго, што не маглi знайсцi прадаўца. Цяпер прадавец з’явiўся — дзяўчына, якая нарадзiлася ў Валожыне i перад тым, як прыехаць да нас, жыла ў Мiнску.

Таксама на нашай вулiцы расце надзвычай шмат старых вялiкiх дрэў. I пры ўрагане ад гэтых старых дрэў мы можам пацярпець. Колькi разоў мы ўжо звярталiся да мясцовых уладаў, каб гэтыя велiзарныя дрэвы спiлавалi...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiя б праблемы вырашылi ў першую чаргу беларускiя вяскоўцы, калi б у iх з’явiлася такая магчымасць (фiнансавая i кiраўнiчая)?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика