Яблыневы цвет... Паўсюль, куды нi глянеш
Барыс ПРАКОПЧЫК
Старшыня СВК «Агра-Лозы» Ваўкавыскага раёна Вiктар Трайгель вырашыў: а чым мы горшыя за японцаў, для якiх свята «Ханамi», мiлавання квiтучай сакурай, калi ўся краiна пераўтвараецца ў чароўны сад бела-ружовых кветак — самая любiмая традыцыя? I арганiзавалi пакуль яшчэ новае для нас свята цвiцення саду, дзе добрымi словамi, песнямi, а таксама каштоўнымi падарункамi ўшанавалi сваiх працаўнiкоў.
«Мы параднiлiся садамi», — сказаў госць свята з Польшчы, кiраўнiк садаводчага прадпрыемства «Лан» Анатоль Навiцкi. Сапраўды, менавiта польскiя саджанцы паклалi пачатак гэтаму саду. Добра прыжылiся тут i саджанцы беларускай селекцыi са знакамiтай гаспадаркi «Прагрэс-Верцялiшкi». На сёння сад пашырыўся ўжо да 122 гектараў i летась «здаваў экзамен» першым ураджаем. Як кажуць у такiх выпадках, першы блiн не аказаўся камяком: выдатныя смакавыя якасцi яблыкаў пакупнiкi з вялiкiм жаданнем пацвердзiлi сваiм рублём у крамах. Зрэшты, у «Агра-Лозах» не спачываюць на лаўрах, а глядзяць у будучыню. У планах — будаўнiцтва сховiшча для яблыкаў, iх перапрацоўка на сокi i сухафрукты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня СВК «Агра-Лозы» Ваўкавыскага раёна Вiктар Трайгель вырашыў: а чым мы горшыя за японцаў, для якiх свята «Ханамi», мiлавання квiтучай сакурай,
|
|