21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзiцячы дом запрашае на свята. Усiх

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Сёння ў Ждановiцкiм спецыяльным дзiцячым доме адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй. Малыя выступяць з канцэртам для патэнцыяльных усынавiцеляў i прыёмных бацькоў, прадэманструюць свае здольнасцi i таленты на занятках у групах.

У Ждановiцкiм дзiцячым доме зараз знаходзiцца 92 дзiцяцi ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў, амаль 80 з iх — сацыяльныя сiроты. У гэты дзiцячы дом збiраюцца дзеткi, якiя маюць праблемы ў сваiм развiццi. Па вялiкаму рахунку, усе сiроты маюць такiя праблемы, бо вырасцi без матчынай ласкi i бацькоўскай увагi i застацца без «асаблiвасцяў» наўрад цi магчыма. Але тут такiя малыя, якiм прыходзiцца асаблiва цяжка. Ёсць дзве групы, у якiх знаходзяцца дзеткi, не здольныя нават самастойна рухацца. Астатнiя з задавальненнем танцуюць i спяваюць, а ў гэтыя днi асаблiва старанна рыхтаваліся да выступлення. Многiм з iх для канчатковага «выздараўлення» не хапае толькi аднаго — сям’i i любовi.

Звычайна ўсынавiцелi ў Беларусi iмкнуцца знайсцi здаровае дзiця. Людзi i не падазраюць, якую радасць iм можа падарыць малое «з праблемамi», якой бескарыслiвай, нябеснай любовi яно здольнае навучыць! За апошнi год Ждановiцкаму дзiцячаму дому ўдалося уладкаваць у сем’i пяцярых сваiх гадаванцаў. З усiмi бацькамi дырэктар i сацыяльны педагог падтрымлiваюць сувязь, дапамагаюць вырашаць праблемы, разам радуюцца поспехам.

— Людзi, якiя ўзялi ў нас дзетак, зведалi сапраўдныя бацькоўскiя i мацярынскiя пачуццi, — кажа дырэктар дзiцячага дома Тамара Красоўская. — Яны вельмi задаволеныя. Канешне, перыяд адаптацыi быў не просты, але паступова дзеткi выраўноўваюцца, яны быццам толькi i чакалi бацьку i мацi, каб справiцца са многiмi сваiмi цяжкасцямi.

Ждановiцкi дзiцячы дом — адзiн з лепшых у краiне. У гэтым несумненная заслуга яго кiраўнiцтва i педагогаў — людзей у такой установе невыпадковых i неабыякавых. Але не толькi. Многiя праблемы хутка вырашаюцца дзякуючы ўвазе начальнiка Упраўлення адукацыi Мiнаблвыканкама Таiсы Данiлевiч. I, канешне, спонсарам. Усе дзецi тут ведаюць i называюць «татам» Уладзiмiра Дзялендзiка, дэпутата Палаты прадстаўнiкоў. Жонка Уладзiмiра Вiктаравiча — Ганна Мiхайлаўна, дырэктар «Дарыды», узначальвае Папячыцельскi савет Ждановiцкага дзiцячага дома. Адразу адгукнуўся i распарадзiўся наконт дапамогi дзіцячаму садку ў рамонце генеральны дырэктар «Белтрансгаза» Дзмiтрый Казакоў.

Тамара Красоўская спадзяецца, што пералiк сяброў дзяцей можна будзе прадоўжыць пасля Дня адчыненых дзвярэй i падобных свят. Наступны — 1 чэрвеня, у дзень абароны дзяцей. Але ж галоўнае, каб прадоўжыўся спiс шчаслiвых малых...

— Гэта можа быць не толькi ўсынаўленне цi прыёмная сям’я, але i сям’я «гасцявая», у якой малое магло б правесцi лета, хоць бы трохi адагрэць душу, — кажа Тамара Васiльеўна.

Свята для будучых бацькоў пачынаецца сёння, а 10-й гадзiне. Дзецi чакаюць. Тэлефон дзiцячага дома: (017) 509-92-47, 509-93-90. Тэлефоны Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення (017) 284-71-49.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Ждановiцкiм спецыяльным дзiцячым доме адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика