У раёне буйнейшага ў Еўропе радовішча мелу будзе новы завод
Яна СВЕТАВА
Запасы мелу на буйнейшым у Еўропе яго радовiшчы «Хацiслаўскае», што ў Маларыцкiм раёне, складаюць сотнi мiльёнаў тон. Тут плануецца пабудаваць прадпрыемства па перапрацоўцы каштоўнага прыроднага матэрыялу.
Паводле ацэнак спецыялiстаў, якасць мелу ў раёне вёскi Хацiслаў вельмi высокая. Ужо вядома, што газасiлiкатныя блокi, вырабленыя з яго прымяненнем, будуць нашмат лягчэйшыя i больш надзейныя, чым тыя, што выпускаюцца зараз. Сёння вядзецца рэканструкцыя Бярозаўскага камбiната сiлiкатных вырабаў, дзе i намечана iх вырабляць. А ў перспектыве за кошт сродкаў абласнога iнвестыцыйнага фонду i крэдытных рэсурсаў плануецца будаўнiцтва завода непасрэдна ў зоне радовішча. Ён будзе выпускаць неабходныя для вобласцi будаўнiчыя матэрыялы. А Маларыцкi раён атрымае сотнi новых рабочых месцаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запасы мелу на буйнейшым у Еўропе яго радовiшчы «Хацiслаўскае», што ў Маларыцкiм раёне, складаюць сотнi мiльёнаў тон. Тут плануецца пабудаваць прадпры |
|