Аўтамабiлi ўвесь манеж запаланiлi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Учора ў беларускай сталiцы адкрылася выстава-кiрмаш «Мiнскi аўтасалон»
На працягу пяцi дзён Футбольны манеж, што на праспекце Пераможцаў, 20, будзе своеасаблiвай «мекай» для айчынных аўтааматараў. На выставе прадстаўлены 24 аўтамабiльныя i матацыклетныя брэнды. Сярод iх i прызнаныя «аўтарытэты» сусветнай аўтапрамысловасцi Alfa Romeo, Cнevrolet, Cнrysler, Volkswagen, Fiat, Mazda, Mitsubishi, Nissan, Renault, i адносна «маладыя», але iмклiва набiраючыя хуткасць кiтайскiя i iранскiя аўтавытворцы. Для некаторых з iх «Мiнскi аўтасалон» — дэбют на беларускiм «аўтаподыуме». Напрыклад, на аўтасалоне ўпершыню прадстаўлена кiтайская марка Creat wall. Адметна, што на выставе можна не толькi паглядзець на аўтамабiльныя навiнкi, атрымаць прафесiйныя кансультацыi, але i адразу ж, не выходзячы з Футбольнага манежа, iх купiць. Ёсць сярод удзельнiкаў «Мiнскага аўтасалона» i «суперзорка» — элiтарны англiйскi аўтамабiль TVR-Tuscon (на фота). Гэтая мадэль 2004 года выпуску аснашчана рухавiком 3,5 лiтра i здольна развiць хуткасць 100 кiламетраў у гадзiну усяго за 3,7 секунды. Кошт шыкоўнага «кара» амаль 100 тысяч долараў. Праўда, на «Мiнскiм аўтасалоне» ён выстаўлены не на продаж, а проста ўпрыгожвае экспазiцыю кампанii «Слаўнафта».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў беларускай сталiцы адкрылася выстава-кiрмаш «Мiнскi аўтасалон»
|
|