21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сенатары пагадзiлiся з тэрмiнамi адпрацоўкi выпускнiкоў

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Адбылося чарговае пасяджэнне сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi.

Сенатары, у прыватнасцi, разгледзелi законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях адукацыi». Гэты праект закона рэгулюе пытаннi размеркавання выпускнiкоў вышэйшых, сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў, якiя атрымалi адукацыю на дзённай форме навучання за кошт бюджэтных сродкаў. Так, выпускнiкi прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў павiнны будуць адпрацаваць па размеркаванню адзiн год, а выпускнiкi сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных устаноў — два гады. У тым жа выпадку, калi выпускнiк адмовiцца адпрацаваць па размеркаванню, ён павiнен будзе вярнуць сродкi, якiя былi затрачаны на яго падрыхтоўку. Таксама законапраект устанаўлiвае, што залiчэнне грамадзян у навучальныя ўстановы будзе здзяйсняцца на падставе дагавора аб падрыхтоўцы спецыялiста. Члены Савета Рэспублiкi таксама разгледзелi законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у закон Рэспублiкi Беларусь «Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь». Праект вызначае парадак i ўмовы рэгiстрацыi грамадзян у якасцi беспрацоўных, права грамадзян i гарантыi дзяржавы ў галiне занятасцi насельнiцтва, а таксама дадатковыя гарантыi для асобных катэгорый грамадзян, у тым лiку i тых, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе, а таму няздольныя на роўных канкурыраваць на рынку працы. Да такой катэгорыi грамадзян, у прыватнасцi, аднесены дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без догляду бацькоў. Яшчэ адно новаўвядзенне: тэрмiн знаходжання ў органах дзяржаўнай занятасцi ў якасцi беспрацоўнага абмежаваны 3 гадамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося чарговае пасяджэнне сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика