Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi дапаўненняў i змянення ў некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях пакрыцця расходаў на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 3 красавiка 2006 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 красавiка 2006 года Артыкул 1. Унесцi ў Грамадзянскi працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 18—19, 2/13) наступныя дапаўненнi: 1. Артыкул 47 пасля часткi трэцяй дапоўнiць часткай наступнага зместу: «Iск аб спагнаннi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, можа прад’яўляцца iстцом таксама па месцы яго знаходжання.»; часткi чацвёртую—дванаццатую лiчыць адпаведна часткамi пятай—трынаццатай. 2. Часткi трэцюю i чацвёртую артыкула 474 пасля слова «алiментаў,» дапоўнiць словамi «аб спагнаннi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi,». 3. Артыкул 500 пасля слова «алiментаў» дапоўнiць словамi «, аб спагнаннi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi,». 4. Частку другую артыкула 520 пасля слова «алiментаў» дапоўнiць словамi «, па рашэнню суда аб спагнаннi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi,». Артыкул 2. Частку трэцюю артыкула 108 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 80, 2/70) выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Абмежаваннi, устаноўленыя часткамi першай i другой гэтага артыкула, не распаўсюджваюцца на вылiчэннi з заработнай платы пры спагнаннi алiментаў на непаўналетнiх дзяцей i расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi. Аднак за работнiкам павiнна быць захавана не менш як 30 працэнтаў заробку.». Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 16 мая 2006 года, г. Мiнск. № 118-З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўненняў i змянення ў некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях пакрыцця расходаў на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дз
|
|