21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абудзiць памяць i ўсыпiць страх

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Псiхалагiчная парада

Выпускныя экзамены ў школе i ўступныя — у iнстытут, тэхнiкум цi вучылiшча з’яўляюцца, бадай, адным з самых моцных iспытаў у жыццi. Хочацца захаваць у гэты няпросты перыяд годнасць, працаздольнасць, добры настрой, магчымасць эфектыўнага ўзаемадзеяння з незнаёмымi людзьмi i равеснiкамi. Толькi як? Як падтрымаць добрую фiзiчную i псiхалагiчную форму? Аб гэтым расказвае псiхолаг Рэспублiканскага цэнтра прафесiйнай арыентацыi моладзi Марына ШЫЧКО.

— Авалоданне сiтуацыяй экзамену пачынаецца з падрыхтоўкi вучэбнага матэрыялу. Стварыце сiстэму, якая дапаможа размеркаваць веды па «палiцах», каб лёгка раскрыць iх у патрэбны момант. ПА-ПЕРШАЕ, арганiзуйце рабочую прастору. Можна паставiць на стол прадметы або карцiну ў жоўтай цi фiялетавай танальнасцi, якая павышае iнтэлектуальную актыўнасць.

Жоўты колер стымулюе нервовыя працэсы, «харчуе» галаўны мозг, узмацняе работу розуму, здымае разумовую стомленасць, апатыю i трывогу, актывiзуе ўспрыняцце. Фiялетавы павышае функцыянальную ўстойлiвасць сэрца, крывяносных сасудаў i лёгкiх, павялiчвае трываласць тканак i органаў, дапамагае пры неўралгiях, прыводзiць пры свядомым успрыняццi да духоўнага абуджэння, стварае лёгкасць у целе i расчыняе дзверы да тонкага ўспрыняцця людзей i прадметаў.

ПА-ДРУГОЕ, неабходна падрыхтавацца псiхалагiчна. Пачнiце загадзя, спакойна. Сядзьце за стол з чыстым лiстом паперы i запiшыце галоўныя пытаннi па экзаменацыйных прадметах: што вывучае дадзены прадмет, з якiх раздзелаў складаецца, што вывучае кожны раздзел. Дайце адказы на iх. Калi цяжка сабрацца з думкамi, запомнiце спачатку самае лёгкае, а пасля — складанае. Штодня выконвайце практыкаваннi, якiя спрыяюць зняццю ўнутранага напружання.

ПА-ТРЭЦЯЕ, кожны дзень расплануйце па гадзiнах: 8 гадзiн рыхтуйцеся да экзаменаў, 8 гадзiн займайцеся спортам, гуляйце на свежым паветры, танцуйце, 8 гадзiн прысвячайце сну. Складзiце спiс спраў на дзень з тэрмiнам iх выканання. Максiмальна загрузiце той час, калi ў вас найбольшая працаздольнасць.

Важна памятаць, што лепш рыхтавацца штодня па гадзiне, чым адзiн раз на тыднi i з ранiцы да вечара.

— А якiм чынам можна паўплываць на эфектыўнасць запамiнання?

— Вядома, што цяжкасцi запамiнання растуць непрапарцыянальна аб’ёму: вялiкi ўрывак вучыць больш карысна, чым кароткае выслоўе. Аб’ём таго, што трэба запомнiць, узрастае разам са ступенню разумення. Размеркаванае завучванне лепей за канцэнтраванае: лепей вучыць з перапынкамi, пакрысе, чым усё i адразу. Больш эфектыўна часцей паўтараць па памяцi, чым трацiць час на шматразовае перачытванне. Калi працуеш з двума матэрыяламi, разумна пачынаць з вялiкага. У сне чалавек не запамiнае, але i не забывае.

— Што рабiць, калi трэба запомнiць вельмi вялiкую колькасць iнфармацыi?

— Самы верны сродак — пiсаць шпаргалкi. Гэта дае магчымасць дэталёва прапрацаваць матэрыял i кампактна размясцiць яго не толькi на паперы, але i ў галаве. Хоць карыстацца шпаргалкамi на экзамене, канешне, не рэкамендуецца.

Пасля кожнага адпрацаванага пытання рабiце невялiкi перапынак: за гэты час iнфармацыя павiнна размясцiцца ў свядомасцi «да запатрабавання». Спачатку ўспомнiце i запiшыце ўсё, што вывучылi, пасля — праверце правiльнасць асноўных фактаў.

Навучыцеся складаць кароткi план адказу, распрацуйце асабiстую «класiфiкацыю», падобную на матрошку, у якой усе элементы можна дастаць адзiн з аднаго. Лепш за ўсё прадставiць гэту сiстэму ў выглядзе графiка, таблiцы, каляровага малюнка.

— Якiмi практыкаваннямi можна падтрымаць сваю працаздольнасць як мага даўжэй?

— Сапраўды, чалавек — не машына, у яго ёсць свае абмежаваннi ў прыёме i перапрацоўцы матэрыялу. Таму варта ведаць некалькi ўмоў падтрымкi працаздольнасцi. Пасля 2—3 гадзiн работы рабiце працяглыя перапынкi на 30—40 хвiлiн. Пажадана заняцца ў гэты перыяд фiзiчнай нагрузкай. Чаргаванне разумовай i фiзiчнай актыўнасцi — гэта прафiлактыка стомленасцi. У гiмнастычных практыкаваннях варта аддаваць перавагу кульку, «свечцы», стойцы на галаве, бо так узмацняецца прыток крывi да клетак мозгу.

Праз кожныя 20—30 хвiлiн адарвiце вочы ад кнiгi i паглядзiце ўдалечыню. Можна выканаць два любыя практыкаваннi: 25 секунд глядзiм уверх-унiз i 15 секунд управа-ўлева; «пiшам» вачамi сваё iмя, iмя па бацьку, прозвiшча; 20 секунд фiксуем позiрк на аддаленым прадмеце i 20 секунд — на лiсце паперы перад сабой; малюем вачамi квадрат, трохвугольнiк — спачатку па гадзiннiкавай стрэлцы, пасля ў адваротным накiрунку.

Пазнавальныя здольнасцi можна стымуляваць з дапамогай наступных практыкаванняў. Вялiкiм i ўказальным пальцамi адной рукi сцiскаем фалангу кожнага пальца другой рукi: пачынаем з пазногцевых фалангаў. У другiм практыкаваннi вялiкiм пальцам правай рукi нацiскаем на сярэдзiну левай далонi, робiм кругавыя рухi ад цэнтра да перыферыi, па спiралi з выхадам на вялiкi палец. Паўтараем з другой рукой.

Разумовую дзейнасць стымулюе развiццё маторыкi. Паварочайце руку справа налева i адначасова нагу ў процiлеглы бок. Памяняйце руку i нагу.

— Цiкава, а зрокавая памяць — гэта тое, што дадзена нам ад прыроды цi можна неяк стымуляваць i гэта?

— I для зрокавай памяцi ёсць свае практыкаваннi. Першае: папрасiце каго-небудзь намаляваць дзве нескладаныя лiнii рознага колеру, а пасля скапiруйце. Паўтарыце 4—5 разоў, прычым папрасiце свайго памочнiка кожны раз крыху ўскладняць малюнак. Другое: няхай нехта намалюе тры геаметрычныя фiгуры, напрыклад, нейкiя круг, квадрат i трохкутнiк. Кожная з фiгур павiнна дэманстравацца вам па чарзе на працягу сямi секунд. За пяць хвiлiн аднавiце адзiн за адным убачанае. Пры паўторным выкарыстаннi задання рэкамендуецца яго ўскладняць, павялiчваючы колькасць намаляваных фiгур.

— Уявiм, што экзамен на парозе. Што зрабiць непасрэдна да яго i як паводзiць сябе падчас iспыту?

— Адзiн дзень перад экзаменам пакiдаецца на паўтор усiх адказаў, а перад вусным экзаменам — на паўтор перад люстэркам. Можна ўявiць сабе сiтуацыю экзамену з усiмi яго страхамi, але так, як магло б быць пры паспяховым вынiку. Калi вам вельмi страшна, паспрабуйце прыём «давядзення да абсурду»: уявiце самыя страшныя i неверагодныя падрабязнасцi i наступствы. Узмацненне страху прыводзiць да думкi, што баяцца, па сутнасцi, няма чаго. Вечарам неабходна спынiць падрыхтоўку, прагуляцца, прыняць ванну i выспацца. Па дарозе на экзамен не лiшне проста пагартаць падручнiк.

Экзамен — гэта крызiсная, стрэсавая сiтуацыя, якая мае патрэбу ў кантролi. Таму вазьмiце бiлет, азнаёмцеся з пытаннямi i пачнiце з таго пытання, якое падалося больш лёгкiм. Напiшыце прыкладны план адказу, складзiце спiс усiх нюансаў. Запiшыце нават тое, што, быццам, не вельмi важна, гэта дапаможа ўзгадаць яшчэ якiя-небудзь факты. Пiшыце разборлiва, экзаменатар залiчыць такую работу. Даты i загалоўкi варта падкрэслiваць, веданне дат адразу кiдаецца ў вочы. У гатовым адказе павiнен быць уступ, асноўная частка i заключэнне.

— Зразумела, удача ўсмiхнецца не ўсiм... Магчыма, штосьцi пойдзе не так. Як з гонарам «разрулiць» сiтуацыю?

— Стаўленне вучня да ўласных няўдач фармiруецца яшчэ бацькамi i настаўнiкамi. Калi ж змясцiць акцэнт перажыванняў аб няўдачы на вызначэнне шляхоў яе пераадолення, то любую сiтуацыю, нават самую складаную, можна вырашыць. Калi, напрыклад, вам выпала пытанне, па якому вы можаце сказаць зусiм няшмат, не панiкуйце, а запiшыце ўсё, што калi-небудзь чулi па гэтай тэме, бо падчас напiсання можа прыгадацца i штосьцi больш важкае. Калi вы ўвогуле нiчога не ведаеце, паспрабуйце штосьцi ўсё ж такi гаварыць, напрыклад: «Перш, чым гаварыць аб творчасцi Пушкiна, неабходна гаварыць аб прынцыпах паэтычнай творчасцi наогул»... Калi вы на паўслове забылi, аб чым трэба гаварыць, захоўвайце знешнi спакой, паўтарыце фразу i паспрабуйце сказаць iншымi словамi. Калi вас не слухаюць, не заўважайце гэтага. Калi экзаменатар у рэзкай форме абрывае вас, трымайцеся i захоўвайце пачуццё ўласнай годнасцi. Калi вы агаварылiся i ўсе пачалi смяяцца, пасмейцеся разам з усiмi. Калi памылiлiся, выпраўце памылку або працягвайце адказваць. Калi вам паставiлi адзнаку нiжэй той, на якую вы разлiчвалi, не спрачайцеся, а скарыстайце права на апеляцыю.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпускныя экзамены ў школе i ўступныя — у iнстытут, тэхнiкум цi вучылiшча з’яўляюцца, бадай, адным з самых моцных iспытаў у жыццi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика