Навошта марыць пра астраномiю?Адкажыце, калi ласка «З дзяцiнства мару стаць актрысай. Падкажыце, у якiх сярэднiх спецыяльных установах ажыццяўляецца адпаведная падрыхтоўка?Наталля Хiлько, Касцюковiцкi раён». На падставе агульнай сярэдняй адукацыi (11 класаў) Магiлёўскае дзяржаўнае вучылiшча культуры iмя Н.К. Крупскай прапануе спецыяльнасць «Акцёрскае мастацтва» са спецыялiзацыяй — акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра i кiно. Экзамены: творчасць (чытанне баснi, прозы, верша), праверка харэаграфiчных даных (эцюд на зададзеную тэму), бел./рус. мова, цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Навучанне — 2 гады 10 месяцаў. Агульны конкурс у 2005 годзе — 4,1. Вiцебская дзяржаўная ўстанова мастацтваў прапануе спецыяльнасць «Акцёрскае мастацтва» са спецыялiзацыяй — акцёрскае мастацтва тэатра лялек. Экзамены: тыя ж, што ў магiлёўскiм вучылiшчы. Навучанне — 2 гады 10 месяцаў. Агульны конкурс — 3,3. На падставе агульнай сярэдняй базавай адукацыi (9 класаў) Мiнскi дзяржаўны каледж мастацтваў прапануе спецыяльнасць «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра i кiно». Экзамены: спецыяльнасць, бел./рус. мова (дыктант). Навучанне — 3 гады 10 месяцаў. Конкурс — 2,3. «У якую вучэбную ўстанову Беларусi i Расii варта звяртацца, каб сур’ёзна вывучаць астраномiю? Веранiка Гульнiцкая, г. Гродна». У Беларусi астраномаў не рыхтуюць. Сур’ёзна вывучаць астраномiю можна ў расiйскiх ВНУ, напрыклад, на фiзiчным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя М.В. Ламаносава i Санкт-Пецярбурскага унiверсiтэта. Запатрабаванасць у такiх спецыялiстах у рэспублiцы надзвычай нiзкая. P.S. Пытаннi, звязаныя з паступленнем у гэтым годзе, можна пакiдаць у рэдакцыi «Звязды» па нумары 287 18 29. Матэрыялы паласы падрыхтаваныя пры цесным супрацоўнiцтве з Рэспублiканскiм цэнтрам прафесiйнай арыентацыi моладзi: 220005, г. Мiнск, пр. Незалежнасцi, 46, тэл. 292 12 12, http: rcnom.edy.by.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«З дзяцiнства мару стаць актрысай. Падкажыце, у якiх сярэднiх спецыяльных установах ажыццяўляецца адпаведная падрыхтоўка?
|
|