21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Анатоль МIРЧУК, намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама: «Даўгабудаў не застанецца»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Чарговыя «ўваходзiны» адбылiся днямi ў вёсцы Занарач Мядзельскага раёна. Тут адкрыўся вясковы Дом культуры.

«Ачаг культуры» тут пачалi будаваць яшчэ напрыканцы 1980-х гадоў. Праект нават па тых часах быў вельмi маштабны — планавалася ўзвесцi не толькi ДК, а i аздараўленчы комплекс. Будоўлю распачаў за ўласныя сродкi тутэйшы калгас «Шлях да камунiзму» (зараз — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Занарацкi»). Як расказаў старшыня Занарацкага сельсавета Аляксандр Семяненя, «скрыня» прастаяла без кансервацыi больш за дзесятак гадоў. Гэтыя руiны псавалi выгляд вёскi. Аднак пазбавiцца ад iх — таксама праблема. Спатрэбiлася выклiкаць ... спецыялiстаў-падрыўнiкоў для таго, каб ачысцiць месца.

Занарач — самая буйная вёска ў сельсавеце: тут больш чым 600 жыхароў. Шмат моладзi (у тутэйшай школе займаюцца 211 вучняў)... Праект Занарацкага Дома культуры быў распрацаваны летам мiнулага года. У лiстападзе пачалася будоўля, а ўжо да Новага года зрабiлi «скрыню» i паставiлi дах. Адкрыццё прымеркавалi да свята «апошняга званка».

— Гэта самы сучасны i, галоўнае, кампактны праект, — кажа начальнiк упраўлення культуры Мiнскага аблвыканкама Анатоль Акушэвiч. — Сёлета на Мiншчыне з’явiцца яшчэ 49 аграгарадкоў, плануецца будаўнiцтва 5 аб’ектаў культуры... Будаўнiцтва Занарацкага Дома культуры iшло пад непасрэдным патранажам Мiнскага аблвыканкама. З абласнога бюджэту былi выдзелены неабходныя сродкi. Ад старшынi Мiнскага аблвыканкама Мiкалая Дамашкевiча новы Дом культуры атрымаў вялiкi падарунак — самы сучасны прафесiйны дыскатэчны цэнтр «Ямаха».

На адкрыццё Дома культуры прыехаў з суседняй вёскi Мокрыца 70-гадовы Леанiд Андрыянавiч Бялясаў. Ён перабраўся сюды з Чэрыкаўскага раёна — чарнобыльская бяда вымусiла перасялiцца. Гэтыя мясцiны сталi для Леанiда Андрыянавiча другой радзiмай. «Старасцi я не прызнаю, — кажа Бялясаў. — I заўсёды з музыкай не расстаюся. Я «спiлiў» за сваё жыццё два гармонiкi i два баяны. Вось i сюды са сваiм iнструментам прыехаў — людзей павесялiць i сябе пацешыць».

— На Мiншчыне мэтанакiравана лiквiдуецца незавершанае будаўнiцтва, — адзначае намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Анатоль Мiрчук. — У сакавiку ў Вiлейцы здадзены басейн (на працягу 15 гадоў будоўля тут была «замарожана»), напрыканцы мая ў Мар’iнай Горцы пачне дзейнiчаць гарадская лазня (гэты аб’ект таксама больш чым дзесяць гадоў прастаяў «без руху»). А ў жнiўнi ў Занарачы адкрыецца i новая амбулаторыя ўрача агульнай практыкi...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговыя «ўваходзiны» адбылiся днямi ў вёсцы Занарач Мядзельскага раёна. Тут адкрыўся вясковы Дом культуры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика