| Сiстэма падаткаабкладання будзе спрашчацца
      
					БЕЛТА
У Беларусi ў 2007 годзе намечана рэалiзаваць шэраг мер па далейшаму спрашчэнню сiстэмы падаткаабкладання. Аб гэтым паведамiў мiнiстр фiнансаў Мiкалай Корбут на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, на якiм разглядаўся праект Асноўных напрамкаў бюджэтна-падатковай палiтыкi Беларусi на 2007 год. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага. Міністр фінансаў Мiкалай Корбут адзначыў, што да работы па спрашчэнню падатковай сiстэмы далучана ўся грамадскасць. У Мiнфiне працуе «гарачая лiнiя». З 23 мая паступiлi ўжо розныя прапановы, якiя абагульняюцца i разглядаюцца. «Iдзе iнтэнсiўная работа, у якой удзельнiчаюць прадпрымальнiцкiя структуры i ўсе зацiкаўленыя», — сказаў мiнiстр фiнансаў. 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так У Беларусi ў 2007 годзе намечана рэалiзаваць шэраг мер па далейшаму спрашчэнню сiстэмы падаткаабкладання 
 | 
		
		
		 |