Транспартныя сродкi цяпер будуць эвакуiравацца законна
Урад Беларусi зацвердзiў iнструкцыю аб парадку прымусовай эвакуацыi транспартных сродкаў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў.
Згодна з iнструкцыяй, прымусовая эвакуацыя на ахоўную стаянку ажыццяўляецца ў выпадках парушэння вадзiцелем правiл спынення i стаянкi транспартных сродкаў, прадугледжаных пунктамi 143 i 145 Правiл дарожнага руху i пры адсутнасцi вадзiцеля ў транспартным сродку або ў непасрэднай блiзкасцi ад яго. Пры наяўнасцi ў транспартным сродку пасажыра (пасажыраў) эвакуацыя забаронена. Дакумент рэгламентуе парадак афармлення пратакола па факту эвакуацыi, агляду работнiкам ДАI транспартнага сродку ў прысутнасцi не менш як двух панятых на прадмет устанаўлення бачных дэфектаў i пашкоджанняў, якiя называюцца ў пратаколе. За пашкоджаннi, нанесеныя транспартнаму сродку ў вынiку прымусовай эвакуацыi або ў час знаходжання яго на ахоўнай стаянцы, нясе адказнасць юрыдычная асоба, работнiкi якой ажыццяўлялi эвакуацыю або захоўванне. Затраты кампенсуюцца асобай, якая ўчынiла адмiнiстрацыйнае правапарушэнне. У выпадку адмовы затраты спаганяюцца ў судовым парадку. Пастанова ўступае ў сiлу з 1 чэрвеня 2006 года. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi зацвердзiў iнструкцыю аб парадку прымусовай эвакуацыi транспартных сродкаў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў
|
|