Да канца тыдня не пацяплее
У Беларусi да канца гэтага тыдня захаваецца халаднаватае надвор’е. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.
Удзень 1 чэрвеня паветра прагрэецца да 10—16 градусаў цяпла, на поўднi — да 19 градусаў. У пятнiцу будзе ў асноўным без ападкаў. Толькi ноччу ў Вiцебскай, а днём у Гомельскай вобласцi магчымы кароткатэрмiновыя дажджы. У начныя гадзiны будзе халаднавата — ад 2 да 8 градусаў цяпла, а на паўднёвым усходзе — да 11 градусаў. У нiзкiх месцах на глебе i на асушаных тарфянiках месцамi чакаюцца замаразкi да 0—мiнус 2 градусаў. Днём тэмпература паветра складзе 15—20 градусаў цяпла. У суботу пераважна на паўднёвым усходзе, а ў нядзелю па большай частцы тэрыторыi Беларусi зноў пройдуць дажджы. У начныя гадзiны будзе ад 4 да 13 градусаў цяпла, днём — ад 13 да 20 градусаў. У Гомельскай i Магiлёўскай абласцях на 2—3 градусы цяплей. Паводле папярэднiх прагнозаў, у пачатку наступнага тыдня зноў будзе дажджлiва i даволi холадна. Тэмпература паветра днём складзе не вышэй за 13—19 градусаў цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi да канца гэтага тыдня захаваецца халаднаватае надвор’е. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметц
|
|