Усе байкеры — у горад над Бугам
Яна СВЕТАВА
У Брэсце прайшоў шосты мiжнародны байк-фестываль. На тэрыторыi аздараўленчага цэнтра «Арляня», што ў Жабiнкаўскiм раёне, сабралiся аматары матацыклаў больш чым з дзесяцi краiн свету.
Самаму пажылому ўдзельнiку фэсту, прадстаўнiку Лiтвы, споўнiлася семдзесят пяць гадоў. Але большасць удзельнiкаў свята — маладыя беларусы, расiяне, украiнцы, немцы, палякi, таксама байкеры з краiн Балтыi i Нарвегii. Праграма фестывалю ўмясцiла ў сябе спаборнiцтвы, канцэрты, феерверкi, дабрачынныя акцыi. I як заўсёды, удзельнiкi свята праехалi ўрачыстым парадам па цэнтральных вулiцах Брэста, а потым усклалi кветкi да Вечнага агню ў крэпасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце прайшоў шосты мiжнародны байк-фестываль. На тэрыторыi аздараўленчага цэнтра «Арляня», што ў Жабiнкаўскiм раёне, сабралiся аматары матацыклаў
|
|