«Папяровы паток» загадана спынiць
Надзея НIКАЛАЕВА
Як нам стала вядома, скаргi медыцынскiх работнiкаў на iстотнае павелiчэнне працоўнага часу, якое яны вымушаны трацiць на запаўненне разнастайнай медыцынскай дакументацыi i напiсанне справаздач, не былi пакiнутыя без увагi ў Мiнiстэрстве аховы здароўя. 5 мая быў падпiсаны Загад № 365 «Аб скарачэннi аб’ёмаў медыцынскай дакументацыi ў органах аховы здароўя».
Дадзены загад забараняе ўводзiць i выкарыстоўваць формы медыцынскай дакументацыi, не зацверджаныя Мiнiстэрствам аховы здароўя, i ўносiць змяненнi ў пералiк i формы дакументаў, зацверджаныя Мiнiстэрствам аховы здароўя ва ўсiх арганiзацыях аховы здароўя, пачынаючы з ФАПаў. Падчас прыёму пацыентаў не дапускаецца запаўненне ўрачамi (акрамя ўнясення запiсаў у амбулаторную картку хворага) якiх-небудзь iншых сшыткаў, журналаў i г.д.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як нам стала вядома, скаргi медыцынскiх работнiкаў на iстотнае павелiчэнне працоўнага часу, якое яны вымушаны трацiць на запаўненне разнастайнай медыц |
|