Будзе свая атамная?
Аляксей РАМАНЧУК, БЕЛТА
Абгрунтаванне iнвестыцыйнага праекта па будаўнiцтву атамнай электрастанцыi ў Беларусi будзе завершана на працягу блiжэйшых двух гадоў. Аб гэтым паведамiў намеснiк генеральнага дырэктара Аб’яднанага iнстытута энергетычных i ядзерных даследаванняў «Сосны» Анатоль Якушаў.
Фiнансаванне будаўнiцтва ў нашай краiне АЭС будзе ажыццяўляцца за кошт iнвестыцыйнага фонду Мiнiстэрства энергетыкi, а таксама запазычаных рэсурсаў. Паводле ацэнкi спецыялiста, кошт будаўнiцтва АЭС магутнасцю 2000 МВт пры выкарыстаннi расiйскiх тэхналогiй можа скласцi $2,2—2,6 млрд. Анатоль Якушаў лiчыць, што будаўнiцтва АЭС у Беларусi мэтазгодна завяршыць да 2015—2016 гадоў. У гэтым выпадку рэспублiка зможа да 2020 года давесцi долю атамнай энергii да 27—30 працэнтаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абгрунтаванне iнвестыцыйнага праекта па будаўнiцтву атамнай электрастанцыi ў Беларусi будзе завершана на працягу блiжэйшых двух гадоў
|
|