Хроніка апошніх падзей
116 НЕДАЛУЧЫЎШЫХСЯ КРАIН ПАДТРЫМАЛI IРАН
Недапушчальна атаясамлiваць тэрарызм з якой-небудзь нацыянальнасцю, рэлiгiяй цi культурай i весцi супраць iх так званую «вайну з тэрарызмам». З такой заявай выступiлi ўдзельнiкi форуму недалучыўшыхся дзяржаў Азii, Афрыкi, Лацiнскай Амерыкi, Акеанii i Еўропы, якi прайшоў у Малайзii. Выступаючы па iранскаму пытанню, удзельнiкi Руху недалучэння заявiлi, што любы напад цi пагроза нападу на аб’екты мiрнага атама ствараюць вялiкую пагрозу жыццю i здароўю людзей i навакольнаму асяроддзю. Яны падкрэслiлi, што такiя дзеяннi стануць «грубым парушэннем мiжнароднага права, прынцыпаў i мэтаў Статута ААН». У заяве таксама падкрэслiваецца, што «кожная дзяржава мае права самастойна прымаць рашэннi аб развiццi ўласнай ядзернай энергетыкi ў мiрных мэтах, iх выбар у галiне абагачэння ўрану таксама павiнен паважацца». КАРАБЕЛЬ НАТО Ў ФЕАДОСII МОЖА КАШТАВАЦЬ КРЭСЛАЎ МIНIСТРАМ I ПРЭЗIДЭНТУ? Iнцыдэнт з караблём НАТО ў Феадосii можа мець скандальныя наступствы. Прынамсi, пасяджэнне Вярхоўнай Рады Украiны 7 чэрвеня, на якiм мяркуецца разгледзець гэтую праблему, можа скончыцца не толькi адстаўкамi кiраўнiцтва МУС i Мiнабароны, але i iмпiчментам прэзiдэнту Вiктару Юшчанку. Пра свой намер унесцi ў павестку дня такiя пытаннi ўжо заявiла фракцыя Кампартыi. Як паведамляла «Звязда», з мiнулай суботы жыхары Феадосii разам з прадстаўнiкамi Кампартыi, Партыi рэгiёнаў Вiктара Януковiча, Прагрэсiўнай сацпартыi i «Рускай суполкi Крыма» блакуюць марскi порт i не дазваляюць натаўскаму караблю разгрузiцца. Лiдар Кампартыi Пётр Сiманенка заявiў, што фракцыя звернецца да генпракурора з патрабаваннем узбудзiць крымiнальную справу супраць асоб, якiя маюць дачыненне да падзей у Феадосii. Адзiн з лiдараў Партыi рэгiёнаў Тарас Чарнавiл адзначыў, што, згодна з нормамi мiжнароднага права, уварванне натаўскага карабля можа квалiфiкавацца цi як агрэсiя, цi, калi iснуе згода з боку адпаведных органаў улады Украiны, — як дзяржаўная здрада. Справа ў тым, што па Канстытуцыi гэтай краiны допуск любых замежных ваенных сiл i тэхнiкi на тэрыторыю Украiны ажыццяўляецца толькi з дазволу Вярхоўнай Рады. Яшчэ ў лютым папярэднi склад украiнскага парламента правалiў зацвярджэнне закона аб допуску падраздзяленняў Узброеных сiл iншых дзяржаў на тэрыторыю Украiны ў 2006 годзе для ўдзелу ў шматнацыянальных ваенных вучэннях. Таму ўсе падобныя мерапрыемствы, запланаваныя на гэты год, а таксама з’яўленне ў раёне Феадосii натаўскага карабля, пакуль не з’яўляюцца легiтымнымi. Тым часам некалькi груп так званага «народнага апалчэння» блакіруюць усе выхады i ўваходы ў порт. Як заявiў агенцтву «Новы рэгiён» атаман феадасiйскiх казакаў Барыс Сцяпанаў, удзельнiкi акцыi пратэсту не будуць прапускаць груз на палiгон пад горадам Стары Крым, нават калi Вярхоўная Рада дазволiць правядзенне вучэнняў. ПАРЫЖСКIЯ ПРАДМЕСЦI ЗНОЎ ПАЛАЮЦЬ Новыя сутыкненнi палiцыi з маладзёжнымi бандамi адбылiся ў ноч на сераду ў парыжскiх прадмесцях Манфермей i Клiшы-су-Буа. Лёгкiя раненнi атрымалi чацвёра палiцэйскiх, затрыманы пяць хулiганаў, больш за дзесятак аўтамабiляў спалены. У навядзеннi парадку быў задзейнiчаны палiцэйскi верталёт. Як мы паведамлялi раней, сутыкненнi пачалiся ў панядзелак, калi каля сотнi маладых людзей у масках закiдалi каменнем дом мэра Манфермея, якi ў красавiку распарадзiўся процiдзейнiчаць маладзёжным бандам. Згодна з некаторымi паведамленнямi, трое вартавых правапарадку пацярпелi ў аўторак вечарам падчас абароны камiсарыята палiцыi ў Манфермеi. Быў падпалены адзiн з экiпажаў палiцыi, з якога ледзь паспелi выратавацца чацвёра палiцэйскiх. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Недапушчальна атаясамлiваць тэрарызм з якой-небудзь нацыянальнасцю, рэлiгiяй цi культурай i весцi супраць iх так званую «вайну з тэрарызмам». З такой
|
|