Паездка з сумным фiналам
Iгар ГРЫШЫН
У Пiнску адзiнаццацiкласнiк адной з гiмназiй нарабiў бяды на вулiцы горада, калi сеў за руль БМВ, не маючы вадзiцельскага пасведчання.
Здарэнне адбылося на вулiцы Першамайскай, дзе гэты кiроўца на нерэгулюемым пешаходным пераходзе ўчынiў наезд на мясцовую 31-гадовую жыхарку. Аднак гэтым справа не скончылася: спрабуючы знiкнуць з месца дарожна-транспартнага здарэння, хлопец не справiўся з кiраваннем, i БМВ ударыўся ў асвятляльную апору, перакулiўся i загарэўся. У вынiку «несанкцыянаваная» паездка юнака прывяла да сумнага фiналу: ён, адзiн з яго пасажыраў i пешаход з цялеснымi пашкоджаннямi рознай цяжкасцi змешчаны ў бальнiцу, а другi пасажыр — навучэнец ПТВ — загiнуў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пiнску адзiнаццацiкласнiк адной з гiмназiй нарабiў бяды на вулiцы горада, калi сеў за руль БМВ, не маючы вадзiцельскага пасведчання |
|