21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi падтрымлiвае пазiцыю Беларускай калiйнай кампанii

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi поўнасцю падзяляе пазiцыю ўрада краiны i Беларускай калiйнай кампанii ў iснуючай сiтуацыi з перагаворамi па продажы калiйных угнаенняў i выбудоўванню камерцыйных, рыначных адносiнаў. Аб гэтым паведамiў сёння журналiстам першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiр Сямашка па вынiках сустрэчы з кiраўнiком дзяржавы.

«Паспяховае вырашэнне ўзнiкшай замiнкi, а iншай альтэрнатывы няма, будзе садзейнiчаць стабiлiзацыi сiтуацыi на сусветным рынку калiйных угнаенняў. Усе сусветныя пастаўшчыкi калiйных угнаенняў ужо больш як паўгода дэманструюць абсалютную салiдарнасць i прызналi, што БКК адбылася як салiдная знешнегандлёвая фiрма. Гэты факт прызналi ў сваёй масе i сусветныя спажыўцы калiйных угнаенняў, заключыўшы прамыя, без пасрэднiкаў, кантракты з Беларускай калiйнай кампанiяй», — сказаў Уладзiмiр Сямашка. Першы вiцэ-прэм’ер адзначыў: «Прадаўшы ў 2005 годзе практычна аналагiчны 2004 году аб’ём калiйных угнаенняў — 7 млн тон, мы атрымалi выручку не $751 млн, а $1 млрд 14 млн. I БКК, i рэспублiка ў цэлым мелi вялiкi станоўчы фiнансавы вынiк». Уладзiмiр Сямашка дадаў, што даручэнне прэзiдэнта адысцi ад пасрэднiкаў i павысiць эфектыўнасць продажаў калiйных угнаенняў поўнасцю выконваецца. «Наконт таго, што пакупнiкi могуць адмовiцца ад паставак БКК i знайсцi новага прадаўца, я адкажу катэгарычна адмоўна. У свеце сёння натуральным чынам склаўся пэўны парытэт памiж аб’ёмамi вытворчасцi i аб’ёмамi спажывання калiйных угнаенняў на ўзроўнi 50 млн.т у год. У гэтай сiтуацыi адмовiцца ад паслуг Беларускай калiйнай кампанii, якая валодае 39 працэнтамi сусветных экспартных паставак калiйных угнаенняў, i знайсцi ёй замену нават тэарэтычна немагчыма», — паведамiў Уладзiмiр Сямашка. Першы вiцэ-прэм’ер падкрэслiў, што ў выпадку далучэння «Сiльвiнiту» да альянса «Беларуськалiю» i «Уралкалiю» агульны аб’ём паставак Беларускай калiйнай кампанii перасягне 50 працэнтаў сусветных аб’ёмаў.

Паводле паведамленяў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi поўнасцю падзяляе пазiцыю ўрада краiны i Беларускай калiйнай кампанii ў iснуючай сiтуацыi з перагаворамi па продажы калiйных угнаен
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика