Беларусь гатова супрацоўнiчаць з Курскай вобласцю па ўсiх напрамках
Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам гэтага расiйскага рэгiёну Аляксандрам Мiхайлавым.
З моманту апошняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкi i Аляксандра Мiхайлава, якая адбылася ў 2002 годзе, Беларусь i Курская вобласць значна рушылi наперад ва ўзаемаадносiнах. Аднак iснуючы ўзровень тавараабароту (у 2005 годзе ён склаў $69 млн) недастатковы, лiчыць беларускi лiдар. У сваю чаргу Аляксандр Мiхайлаў выказаў зацiкаўленасць Курскай вобласцi ў пашырэннi двухбаковых адносiнаў з Беларуссю. Аляксандр Мiхайлаў праiнфармаваў прэзiдэнта, што ўчора на сустрэчы з прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм быў падпiсаны пратакол аб супрацоўнiцтве, якiм прадугледжана дасягнуць тавараабароту на ўзроўнi $100 млн у год. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам гэтага расiйскага рэгiёну Аляксандрам Мiхайлавым
|
|