Прэзiдэнт павiншаваў
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнiчнага унiверсiтэта з 40-годдзем з дня заснавання.
«За гады сваёй дзейнасцi унiверсiтэт стаў буйным адукацыйным i культурным цэнтрам Брэстчыны. Больш за 20 тысяч яго выпускнiкоў плённа працуюць на прамысловых прадпрыемствах, у органах дзяржаўнага кiравання i ўстановах рэспублiкi. Унiверсiтэт даў пуцёўку ў жыццё выдатным вучоным, заслужаным дзеячам Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкам многiх вытворчых аб’яднанняў i прадпрыемстваў», — гаворыцца ў вiншаваннi. Прэзiдэнт адзначыў, што вынiкi навуковых даследаванняў, праведзеных супрацоўнiкамi ВНУ, атрымалi прызнанне сусветнай грамадскасцi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнiчнага унiверсiтэта з 40-годдзем з дня заснавання
|
|