21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускае грамадзянства — па новых правiлах

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Парламенцкi дзённiк

Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу адобрыла ў двух чытаннях законапраект «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь».

Мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў, выступаючы перад парламентарыямi, заявiў, што законапраект «удасканальвае парадак атрымання беларускага грамадзянства па нараджэнню». Паводле слоў мiнiстра, асаблiва складаная сiтуацыя сёння складваецца з набыццём грамадзянства нашай краiны дзецьмi, у якiх толькi адзiн з бацькоў з’яўляецца грамадзянiнам Беларусi. «Як правiла, такiя дзецi нараджаюцца за мяжой i аўтаматычна набываюць грамадзянства краiны свайго нараджэння i таго з бацькоў, якi з’яўляецца iншаземцам. Прычым згоды таго з бацькоў, якi з’яўляецца грамадзянiнам Беларусi, не патрабуецца».

Пры гэтым дзеючы сёння Закон «Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь» прадугледжвае набыццё грамадзянства нашай краiны такiмi дзецьмi толькi па сумеснай заяве абодвух бацькоў. Адсутнасць згоды iншаземца не дазваляе дзiцяцi набыць беларускае грамадзянства. «Наш закон, як нi парадаксальна, фактычна абараняе правы таго з бацькоў, якi з’яўляецца iншаземцам, а не грамадзянiна Беларусi», — сказаў Уладзiмiр Навумаў.

Прапануемыя змяненнi ў дзеючы закон прадугледжваюць, што ў дзiцяці, у якога хоць бы адзiн з бацькоў з’яўляецца беларускiм грамадзянiнам, будзе заўсёды ўзнiкаць грамадзянства Беларусi ў момант нараджэння (незалежна ад месца нараджэння). У той жа час таму з бацькоў, якi мае грамадзянства нашай краiны, «даецца права выбару: пакiдаць дзiцяцi беларускае грамадзянства або лiчыць яго толькi грамадзянiнам замежнай дзяржавы».

Законапраектам плануецца таксама ўдакладнiць паняцце цэнзу аселасцi пры прыёме ў грамадзянства Беларусi. У гэтае паняцце ўключаны крытэрый неперарыўнасцi пражывання ў краiне (пражыванне будзе лiчыцца неперарыўным, калi асоба адсутнiчала ў Беларусi не больш чым тры месяцы кожны з сямi гадоў, якiя неабходна пражыць у рэспублiцы, каб атрымаць права хадайнiчаць аб прыёме ў грамадзянства). «Нормы ж дзеючага закона не выключаюць сiтуацыi, калi асоба, што атрымала дазвол на пастаяннае пражыванне ў рэспублiцы, у далейшым доўгi час можа жыць i працаваць за мяжой, а па заканчэннi сямiгадовага перыяду прэтэндаваць на грамадзянства Беларусi».

Таксама плануецца змянiць падыход да спрошчанага афармлення беларускага грамадзянства. «Практыка прымянення дадзенай нормы (асаблiва ў першыя гады пасля распаду СССР) паказала, што магчымасць спрошчанага набыцця грамадзянства з’яўлялася жыццёва неабходнай i лiтаральна выратавала лёсы тысяч беларусаў, якiя ў 1991 годзе апынулiся за межамi краiны... Аднак гэтая норма ў яе сённяшнiм выглядзе выканала сваю ролю. За апошнiя 13 гадоў грамадзянства Беларусi атрымала большасць тых, хто лiчыў сябе неад’емнай часткай беларускага народа. Гэта каля 200 тысяч нашых суайчыннiкаў».

Пры гэтым мiнiстр дадаў, што сёння спрошчаным парадкам атрымання грамадзянства могуць скарыстацца асобы, якiя «не маюць патрыятычных памкненняў, а iмкнуцца атрымаць асабiстую выгаду — грамадзянства для бязвiзавага ўезду ў Беларусь, гарантаванага атрымання пенсii, навучання ў беларускiх навучальных установах (у тым лiку на льготнай аснове) i г.д.» Таму законапраект прадугледжвае, што прэтэндаваць на атрыманне беларускага грамадзянства ў спрошчаным парадку можна не проста пацвердзiўшы факт нараджэння або пражывання раней у Беларусi, але толькi пры ўмове вяртання ў рэспублiку на пастаяннае месца жыхарства. «Пры гэтым лiквiдуецца магчымасць спрошчанага атрымання грамадзянства шляхам афармлення фiктыўных шлюбаў (калi iншаземцу з лiку былых грамадзян СССР дастаткова было фармальна зарэгiстраваць шлюб з асобай, якая нарадзiлася або пражывала ў Беларусi да 12 лiстапада 1991 года)».

Уладзiмiр Навумаў паведамiў таксама, што мяркуецца ўзмацнiць абароненасць дзяцей, якiя ўсынаўляюцца iншаземцамi. Цяпер спыненне беларускага грамадзянства гэтых дзяцей будзе дапускацца толькi пасля дасягнення iмi 18 гадоў. «Такiм чынам дадзенае рашэнне яны будуць прымаць ужо самастойна. А ў сённяшняй рэдакцыi закона сказана, што беларускае грамадзянства можа быць спынена па вуснай заяве замежнага грамадзянiна-ўсынавiцеля».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу адобрыла ў двух чытаннях законапраект «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб гр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика