Каб вярнулi чэкi, давядзецца зноў рабiць запыт
Некалi я ўклала частку чэкаў «Маёмасць» у Першы iнвестфонд. Калi яны сталi недзеяздольнымi, вялася перапiска, дасылалiся паперы аб вяртаннi чэкаў. Я ўсе iх патрабаваннi выканала, выслала заяўку на вяртанне чэкаў (гэта было вельмi даўно), але i да гэтага часу iх не атрымала. Нядаўна па тэлебачаннi была перадача аб фондах, у якой паўтаралася патрабаванне пiсаць у камiсiю па зваротах, што на Крапоткiна. Але ж я ўжо выслала ўсе неабходныя дакументы...
Лiлiя Пятроўна Маргелава, п/а Мажа Капыльскага раёна. На жаль, у лiсце чытачкi няма нiякiх дакладных звестак адносна яе перапiскi з лiквiдацыйнай камiсiяй iнвестфонду. Зрэшты, сваю працу яна скончыла ў канцы мiнулага года, таму ўсё роўна ў нас бы не атрымалася ўдакладнiць выкладзеныя заяўнiцай факты, нават калi б яна не забыла iх адзначыць. Таму, вiдавочна, калi жанчына жадае вярнуць свае чэкi, трэба пачынаць усё спачатку. Для гэтага ёй неабходна звярнуцца ў Мiнскую гарадкую iнспекцыю Камітэта па каштоўных паперах пры Савеце Міністраў РБ (220002 г. Мiнск, вул. Крапоткiна, 44, п. 1203). Паводле слоў яе начальнiка Вiктара Амельяновiча, трэба напiсаць заяву адвольнай формы з просьбай вярнуць чэкi «Маёмасць». Да яе трэба абавязкова прыкласцi ксеракопii (менавiта ксеракопii, а не арыгiналы) трох дакументаў. Па-першае, пасведчання акцыянера фонду, па-другое, дагавора з iм, па-трэцяе, сертыфiката чэкаў «Маёмасць» (апошнi павiнен быць ксеракапiраваны з абодвух бакоў). — Пасля гэтага мы абавязкова вернем грамадзянiну яго чэкi, няхай нiхто не сумняваецца, — сказаў Вiктар Мiкалаевiч. А што, калi заяўнiца ўжо выслала арыгiналы дакументаў у мiнулы раз? Атрымаць копii сертыфiката можна ў аддзяленнi банка па месцы жыхарства жанчыны, праўда, гэта паслуга платная. Калi ж арыгiнал захаваўся, ён спатрэбiцца (разам з пашпартам) пры паступленнi ў банк чэкаў «Маёмасць». Нагадаем, што рашэннем урада тэрмiн абарачэння чэкаў «Маёмасць» у чарговы раз падоўжаны — да 30 чэрвеня 2007 года. Паводле слоў Вiктара Амельяновiча, вярнуць грамадзянам належыць 3,5 мiльёна чэкаў «Маёмасць», што i будзе зроблена да вышэйагучанага тэрмiну.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалi я ўклала частку чэкаў «Маёмасць» у Першы iнвестфонд. Калi яны сталi недзеяздольнымi, вялася перапiска, дасылалiся паперы аб вяртаннi чэкаў |
|