Толькi так
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Я — iнвалiд II групы з дзяцiнства па агульнаму захворванню. Дзецi раз’ехалiся, жонка памерла — жыву адзiн у доме СВК. Плошча яго 75 кв. м. У якiх памерах я павiнен iх аплачваць?У. Х., Любанскi раён. У адпаведнасцi з арт. 41 Закона аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў у Рэспублiцы Беларусь iнвалiдам I i II груп, якiя не маюць працаздольных членаў сям’i, прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка па аплаце: за карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання i тэхнiчнае абслугоўванне. Залiшняя агульная плошча жылога памяшкання (да 20 квадратных метраў) аплачваецца ў адзiнарным памеры; за карыстанне тэлефонам (акрамя мiжгароднiх i мiжнародных размоў); за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыя, газ, электрычная i цеплавая энергiя, лiфты, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў); з кошту палiва, якое набываецца ў межах нормаў, устаноўленых для продажу насельнiцтву (для тых, хто пражывае ў дамах без цэнтралiзаванай падачы цеплавой энергii). Водпуск палiва ажыццяўляецца ў пазачарговым парадку. Пры налiчэннi плацяжоў бухгалтэрыя павiнна строга выконваць нормы ўказанага закона.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я — iнвалiд II групы з дзяцiнства па агульнаму захворванню. Дзецi раз’ехалiся, жонка памерла — жыву адзiн у доме СВК. Плошча яго 75 кв. м. У якiх паме |
|