Уладзiмiр КАНАПЛЁЎ: «ЕўрАзЭС — адна з самых жыццяздольных арганiзацый на прасторы былога СССР»
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Як адзначыў падчас пленарнага пасяджэння сёмай сесii МПА ЕўрАзЭС старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Канаплёў, ЕўрАзЭС стала адной з самых жыццяздольных iнтэграцыйных формаў на постсавецкай прасторы. Падобнай думкi прытрымлiваецца i старшыня расiйскай Дзярждумы Барыс Грызлоў. Паводле яго слоў, асаблiва гэта бачна на прыкладзе сiтуацыi вакол СНД, якая страчвае свае пазiцыi. А таму «цэнтр iнтэграцыi змяшчаецца ўбок ЕўрАзЭС».
Як адзначыў падчас прэс-канферэнцыi па вынiках пасяджэння МПА ЕўрАзЭС Б. Грызлоў, асноўнай задачай гэтага аб’яднання на сёння становiцца стварэнне Мытнага саюза. Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што прыняцце рашэння аб пачатку яго функцыянавання можа быць дасягнута ўжо да канца гэтага года. Таксама Б. Грызлоў адзначыў, што стварэнне Мытнага саюза не патрэбна звязваць з уваходжаннем у Сусветную гандлёвую арганiзацыю. Падчас прэс-канферэнцыi была закранута i праблема энергарэсурсаў. Б. Грызлоў адзначыў, што цяпер суб’екты гаспадарання Расii абмяркоўваюць пытаннi павелiчэння цэн на энергарэсурсы не толькi ў Беларусi, але i ў iншых краiнах. Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што важнымi з’яўляюцца не столькi цэны, колькi тое, каб у краiнах ЕўрАзЭС энерганосьбiтаў было дастаткова для функцыянавання эканомiкi гэтых дзяржаў. Таксама ён лiчыць, што з пытаннямi цэн на энерганосьбiты нельга звязваць унiфiкацыю заканадаўстваў i крокi па стварэнню адзiнай палiўна-энергетычнай сiстэмы ў рамках ЕўрАзЭС. Б. Грызлоў адзначыў, што разумее стварэнне гэтай сiстэмы перш за ўсё ў разрэзе забеспячэння краiн ЕўрАзЭС неабходнымi аб’ёмамi рэсурсаў. Можна абмяркоўваць, лiчыць Б. Грызлоў, i яшчэ адно пытанне — аб увядзеннi адзiнай валюты. Паводле яго слоў, «пытанне адзiнай валюты для краiн, аб’яднаных у мiжнародныя iнтэграваныя арганiзацыi, узнiкае заўсёды. У Еўрапейскiм саюзе да гэтага рухалiся больш за 40 гадоў, i, паводле адзнак спецыялiстаў, нацыянальныя эканомiкi краiн Захаду толькi выйграюць».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адзначыў падчас пленарнага пасяджэння сёмай сесii МПА ЕўрАзЭС старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Канаплёў, ЕўрАзЭ |
|