Патрабаванне часу — уз’яднацца!
Зварот iнiцыятыўнай групы па правядзенню ўз’яднальнага з’езда камунiстычных партый да радавых членаў, кiраўнiкоў арганiзацый Камунiстычнай партыi Беларусii i Партыi камунiстаў Беларускай
Мы, ветэраны КПБ-КПСС, радавыя члены Камунiстычнай партыi Беларусii i Партыi камунiстаў Беларускай, стварылi iнiцыятыўную групу па падрыхтоўцы i правядзенню ўз’яднальнага з’езда нашых партый у адзiную камунiстычную партыю на платформе КПБ. Iнiцыятыўная група лiчыць, што iнфармацыйная i рэсурсная вайна, якая вядзецца супраць Беларусi, спробы палiтычнага цiску на кiраўнiцтва краiны, шантаж i пагрозы ў яго адрас, патрабуюць аб’яднання намаганняў усiх сумленных людзей па падтрымцы Кiраўнiка дзяржавы i курса, якi праводзiцца iм у iнтарэсах большасцi нашых суайчыннiкаў. Сёння на гранiцах Беларусi, у Прыбалтыцы, падымае галаву фашызм, апраўдваюцца любыя дзеяннi, накiраваныя на разладжванне асноў i адзiнства славянскай цывiлiзацыi, лiквiдацыю абшчынных традыцый беларусаў. У брудных правакацыях выкарыстоўваюцца фiгуры лiдараў шэрагу партый, якiя сталi надзейнымi сатэлiтамi заходнiх спецслужбаў i адыгрываюць дэструктыўную i здраднiцкую ролю ў дачыненнi да большасцi беларускiх рабочых, сялян, iнтэлiгенцыi, ветэранаў, якiя абаранiлi свабоду i гонар Радзiмы, моладзi, якая будуе будучыню сваёй незалежнай Беларусi. Мы не можам сёння заставацца абыякавымi да таго, што адбываецца, цярпець раскол у радах старэйшай партыi нашай краiны, пад кiраўнiцтвам якой закладвалiся асновы беларускай дзяржаўнасцi, была атрымана Перамога над фашызмам i будавалася грамадства сацыяльнай справядлiвасцi. Заклiкаем усiх камунiстаў, якiя знаходзяцца на ўлiку ў пярвiчных партыйных арганiзацыях у КПБ i ПКБ, правесцi сумесныя сходы, канферэнцыi i выбраць дэлегатаў на ўз’яднальны з’езд з разлiку па аднаму дэлегату ад кожнай партыi. Выбраны дэлегат будзе прадстаўляць камунiстаў, што пражываюць на тэрыторыi раёна ў адпаведнасцi з адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Лiчым, што такi з’езд можна правесцi 15 лiпеня 2006 года ў Мiнску. Запрашаем членаў левапатрыятычных партый i грамадскiх аб’яднанняў узяць удзел у мерапрыемстве.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зварот iнiцыятыўнай групы па правядзенню ўз’яднальнага з’езда камунiстычных партый да радавых членаў, кiраўнiкоў арганiзацый Камунiстычнай партыi Бела |
|