Сацыяльныя паслугi «пойдуць» у аграгарадкi
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, да канца 2010 года ва ўсiх без выключэння аграгарадках Беларусi запланавана стварэнне фiлiялаў раённых цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва.
Вызначана, што фiлiялы будуць стварацца за кошт мясцовых бюджэтаў, прычым з’яўленне падобных устаноў павiнна «наблiзiць» сацыяльныя паслугi да жыхароў як непасрэдна аграгарадкоў, так i навакольных невялiкiх вёсак. Дарэчы, паводле слоў прэс-сакратара мiнiстэрства Галiны Трафiменка, першыя крокi ў гэтым напрамку ўжо зроблены — зараз уласныя структуры тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва маюць 88 аграгарадкоў нашай краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, да канца 2010 года ва ўсiх без выключэння аграгарадках Беларусi заплан
|
|