Калi побач нiкога...Чалавек — чалавеку Было гэта ў цёплую летнюю нядзельку, 40 гадоў назад. Я з дзецьмi паехаў адпачываць на Вiлiю. Сыну было тады гады чатыры, ён сядзеў на беразе i будаваў з пяску нейкiя замкi, дачка — сустрэла сваю аднакласнiцу Iру Мiнкевiч i яны палезлi ў ваду купацца. Я быў побач i ўсё ж крык iх — спачатку пачуў... Потым убачыў, што дзяўчынак зносiць вада.Кiнуўся да iх, закрычаў, паклiкаў на дапамогу, але побач нiкога не было. А дзяцей — галоўнае — не разадраць: спалохалiся, учапiлiся адна ў адну. Нырнуў, неяк адарваў ад сяброўкi дачку, падхапiў на рукi, аднёс да мелкаводдзя. На бераг, сказаў, каб iшла сама. I кiнуўся ратаваць сяброўку. А вада яе ўжо аднесла... Не ведаю, як я паспеў... Нядаўна тая дзяўчынка мне пазванiла. Расказала, што мае дваiх адукаваных i ўжо жанатых сыноў, аднаго ўнука. Мы доўга гаварылi, i я, як вы разумееце, быў па-сапраўднаму шчаслiвым ад таго, што прычынiўся да лёсу гэтай жанчыны, яе сям’i, яе роду. Iван БЯЛЯЎСКI, в. Вiшнева, Смаргонскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Было гэта ў цёплую летнюю нядзельку, 40 гадоў назад. Я з дзецьмi паехаў адпачываць на Вiлiю
|
|