21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фестываль прызямлiўся ў Гродне

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Запрашаем на свята

2—4 чэрвеня ў Гродне адбудуцца заключныя мерапрыемствы VI Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур

— Гэта яркая падзея ў жыццi Гродзеншчыны i ўсёй нашай краiны, — зазначыла ў гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» намеснiк старшынi Гродзенскага аблвыканкама Марыя БIРУКОВА. — Усебеларускi фестываль нацыянальных культур звяртае людзей да духоўных крынiц, сваiх каранёў, традыцый, якiя трэба берагчы i развiваць. Ён накiраваны на тое, каб людзi ўсiх нацыянальнасцяў, што жывуць у Беларусi, адчувалi сябе дастойна, сапраўднымi грамадзянамi нашай краiны, якiя iмкнуцца разам, плячо ў плячо тварыць, рабiць усё дзеля таго, каб мы, нашы дзецi i ўнукi жылi ў моцнай, квiтнеючай дзяржаве.

Мiр i згода — гэта не нейкае дадзенае. Мiр i згоду ствараюць людзi, якiя карыстаюцца роўнымi правамi i, натуральна, адчуваюць таксама роўную адказнасць — за свой лёс, лёс сваёй сям’i, лёс краiны.

Гродзеншчына вельмi даражыць гэтым фестывалем, паколькi ў вобласцi жывуць людзi 87 нацыянальнасцяў. У нас нiколi не было канфлiктаў на нацыянальнай, рэлiгiйнай глебе i, глыбока пераканана, нiколi не будзе. Бо менавiта на гэта накiравана палiтыка, якую праводзiць прэзiдэнт нашай краiны, якi неаднойчы падкрэслiваў, што ўсе людзi ў нас роўныя па правах i адказнасцi. I мы ў вобласцi ў органах улады таксама нiколi не глядзiм на нацыянальнасць пры вылучэннi кадраў на пасаду. Прафесiяналiзм чалавека, яго прыстойнасць i высокая адказнасць — вось што прыярытэтна.

У такiм фармаце, з такой разнастайнай праграмай, як у нас, фестываль нацыянальных культур нiдзе ў свеце не праводзiцца. I, што вельмi прыемна, да ўдзелу ў гэтым свяце далучаюцца ўсё новыя нацыянальныя суполкi. На мiнулым фестывалi iх было дзевятнаццаць, а цяпер у сям’ю удзельнiкаў будуць прыняты яшчэ чатыры нацыянальна-культурныя аб’яднаннi. Плюс прадстаўнiкi яшчэ двух нацыянальнасцяў, якiя пакуль не стварылi сваiх аб’яднанняў. Прыедуць госцi з Расii, Лiтвы, Польшчы, Германii...

Запрашаю ўсiх на VI Усебеларускi фестываль нацыянальных культур. Мы пастаралiся стварыць усе ўмовы, каб ён прайшоў на дастойным узроўнi. Толькi б яшчэ да цяпла духоўнага, якое заўсёды пануе на нашым фестывалi, далучылася i добрае надвор’е.

...Свята нацыянальных культур па традыцыi пачнецца тэатралiзаваным шэсцем удзельнiкаў фестывалю па гораду. А сярод навiнак — конкурс аматарскiх фiльмаў, знятых нацыянальнымi аб’яднаннямi, конкурс маладых выканаўцаў нацыянальнай эстраднай песнi, гала-канцэрт творчых дэлегацый нацыянальных суполак з усiх абласцей Беларусi, лазернае водна-феерычнае шоу на набярэжнай Нёмана i iншыя iмпрэзы. Вельмi маштабным на гэты раз будзе «горад майстроў» народнай творчасцi, шмат культурных i спартыўных мерапрыемстваў арганiзатары фестывалю падрыхтавалi для дзяцей. I, канешне, як заўсёды гасцiннымi будуць нацыянальныя падворкi. А яшчэ — канцэрт майстроў мастацтва Беларусi «Зорны каскад», фотавыстава «Па старонках фестывалю», выстава твораў мастакоў нацыянальна-культурных аб’яднанняў, творчыя сустрэчы нацыянальных паэтаў, празаiкаў i драматургаў на «Свяце мастацкага слова», конкурс нацыянальнага гумару, свята «Танцы i рытмы розных народаў», спартыўнае свята народаў Беларусi, свята нацыянальных кухняў...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2—4 чэрвеня ў Гродне адбудуцца заключныя мерапрыемствы VI Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика