21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не такi Цэрэтэлi, як яго малююць

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Iмя Зураб яму даў дзед. Той, якi дажыў да 105 гадоў. Жыў за дваiх, таму што другога дзеда згубiлi жахлiвыя 30-я гады. Зураб Цэрэтэлi ведаў пра няпростую гiсторыю краiны, у якой нарадзiўся, i сям’i, у якой вырас. I пры гэтым iмкнуўся пражываць жыццё так, каб зараджаць аптымiзмам. Аптымiзм для мастака — гэта яркiя колеры, гэта вясёлыя людзi, якiя на карцiнах, гэта святло i прыгажосць, якiя iмкнешся паказаць усiм...

Жывапiсныя творы Зураба Цэрэтэлi, якiя размясцiлiся ў Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi, раскажуць не толькi пра гэта. Яны раскажуць яшчэ i пра тое, што мастак любiць, чым захапляецца, каго паважае.

Яны раскажуць пра яго захапленне авангардам i пра павагу да таго мастацтва, якому яго вучылi. Яго выстава раскажа i пра тое, за што паважаюць цi не паважаюць самога Цэрэтэлi. Маленькiя бронзавыя мадэлi яго знакамiтых помнiкаў прыехалi ў Мiнск. Ёсць скульптура расiйскага цара Пятра Першага, якая выклiкала вялiкi рэзананс. Ёсць мадэль скульптурнай кампазiцыi «Дабро перамагае зло», якая насамрэч зроблена з кавалкаў ракет «Першынг» i «СС-20» — яна ўстаноўлена перад будынкам ААН у Нью-Йорку як сiмвал заканчэння халоднай вайны. А вось манумент «Нараджэнне Новага свету» толькi збiраюцца ўстанавiць у Пуэрта-Рыка, а мы ўжо можам сабе ўявiць, што гэта будзе...

За што крытыкуюць Цэрэтэлi, лепей не думаць, калi iдзеш на гэтую выставу. За што яго можна паважаць — вiдавочна. Яго творы занялi ўсе залы нашага галоўнага музея, акрамя тых, якiя займае пастаянная экспазiцыя. Яе Зураб Цэрэтэлi таксама абышоў i агледзеў усю. Потым прайшоўся па тых залах, дзе ўжо размясцiлiся ўласныя творы. Мастак адпраўляў у Мiнск не толькi свае творы, але i майстроў, якiя ведаюць, як iх трэба размяшчаць цi манцiраваць. Усё прадумана да дробязяў, нiякiх выпадковасцяў: ля ўваходу — скульптуры, у фае бронзавыя барэльефы, на галерэi жывапiс, у адной зале графiка, у другой — лёгкая i аптымiстычная шаўкаграфiя ды аб’ёмныя пано, выкананыя ва унiкальнай тэхнiцы перагародчатай эмалi, якую мастак аднавiў сам. Усё на месцах. Усё iграе колерамi, зараджае энергiяй i стварае карцiну неабдымнага свету.

Грузiну Зурабу Цэрэтэлi, якi стаў галоўным мастаком Расii, скараць свет быццам бы ўжо i не трэба. А вось заваёўваць блiзкае замежжа ён пачаў з Мiнска. Гэта яго першая персанальная выстава не толькi ў СНД, але i ў Беларусi.

— Я не першы раз у Беларусi, часта тут бываў у маладосцi, — гаворыць Зураб Цэрэтэлi. — Чаму добра адношуся? Думаю, таму што ў Беларусi прыгожыя паненкi жывуць, у мяне вельмi эмацыянальныя адносiны да iх. Калi быў першы курс, разам з баларускiмi студэнтамi практыку праходзiлi ў Санкт-Пецярбургу. Працягвалiся добрыя адносiны. Тады i абмен студэнтаў быў памiж Беларуссю i Грузiяй. Ведаеце, чаму ў вас таленавiтыя мастакi працуюць? Таму што яны часта наведвалi Грузiю! У мяне свая любоў да вас, а цяпер я праверу, як тут успрымаюць мой жывапiс.

Зураба Цэрэтэлi адны называюць фармальным лiдарам расiйскага мастацтва, другiя называюць нефармальным лiдарам. Вызначальнае слова ўсё-такi «лiдар». Да лiдарства ён iшоў паступова. Быў галоўным мастаком «Алiмпiяды-80». Стаў Прэзiдэнтам Расiйскай акадэмii мастацтваў, вельмi актыўным, кажуць знаўцы. Iм заснаваны тры новыя буйныя музеi, у тым лiку Маскоўскi музей сучаснага мастацтва, першы ў Расii. Праўда, творчасць самога Цэрэтэлi ўжо даўно мае не толькi расiйскае значэнне. Ён сапраўды важкая фiгура ў мастацтве: яго манументальныя творы знаходзяцца ў Расii, Грузii, ЗША, Японii, Iспанii, Iталii — у 2003 годзе там, напрыклад, з’явiўся помнiк Святому Мiкалаю Цудатворцу, ля сабора, дзе пакояцца яго мошчы... Дзе толькi не ведаюць Цэрэтэлi. Як ён столькi паспявае?

— Мае хатнiя i педагогi заўсёды мне казалi, што мастацтва ёсць мастацтва. Нараджаеш iдэю i даводзiш да канца, — працягвае Зураб Канстанцiнавiч. — Гэта важнейшы фактар. Я часта бываў у Шагала, у Пiкасо. Я зразумеў, што мастак мае права займацца не толькi жывапiсам, ён можа рабiць i скульптуру, i iншае. А ў нас у сацрэалiзме было так: калi ты графiк — займайся графiкай. Насамрэч мысленне мастака — гэта свабоднае мысленне. Я нараджаў iдэю i даводзiў яе да канца. У гэтым сакрэт поспеху. Цяпер, калi я кiрую Акадэмiяй мастацтваў, мы iмкнёмся навучыць студэнтаў гэтаму сакрэту. Тады i якасць будзе, i поспех.

У 64-м годзе, потым у 68-м я патрапiў да Пiкасо ў Майстэрню i цэлыя днi там праводзiў. Бачу: ён узяў пэндзаль, малюе. Потым адышоў — лепiць скульптуру. Працуе над фарфорам. Тады я зразумеў, што буду мець рацыю, калi паспрабую сябе i ў нечым iншым, акрамя жывапiсу. Працаваў з фарфорам, шмат рабiў. У Эрмiтажы знаходзяцца дзве мае работы з фарфору. Потым перайшоў на эмалi. У вiзантыйскай культуры, у рускай, армянскай была тэхналогiя вырабу эмалi. Я гадамi праводзiў эксперыменты, але дабiўся таго, чаго хацеў. Цяпер ведаю сакрэт яе атрымання. На маiх эмалях пiгмент трымаецца, яны дзесяцiгоддзямi вiсяць i не мяняюцца. Калi пастарэю, перадам гэтыя веды iншым пакаленням.

Я такi мастак, як усе, таксама знаходжуся ў пошуку. Я не вяду запiс таго, што зрабiў учора. Наадварот, прачынаюся i думаю пра тое, каб цэглу пакласцi на цэглу. Вось мая канцэпцыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iмя Зураб яму даў дзед. Той, якi дажыў да 105 гадоў. Жыў за дваiх, таму што другога дзеда згубiлi жахлiвыя 30-я гады
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика