21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Марыць аб любой прафесii, а выбiраць — здароўе...

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Процiпаказаннi

Падчас выбару прафесii, занятку ўсяго жыцця неабходна кiравацца не толькi прынцыпамi «я так хачу» цi «я здольны на многае», але i «гэта мне можна». Сапраўды, магчыма многiя хочуць i вераць у тое, што маглi б стаць касманаўтамi, але становяцца iмi толькi адзiнкi. Гаворка iдзе пра адпаведнасць уласнага здароўя патрабаванням прафесii. З хранiчнымi захворваннямi i функцыянальнымi адхiленнямi абавязкова неабходна ўлiчваць асаблiвасцi працякання гэтых станаў ва ўмовах канкрэтнай працоўнай дзейнасцi, уздзеянне неспрыяльных фактараў рабочай «абстаноўкi». Характэрныя для падлеткавага ўзросту часовыя функцыянальныя зрухi пад уплывам прафесiйна-працоўных фактараў могуць фiксавацца, набываць больш стойкi характар або прагрэсiраваць, пераходзiць у паталагiчны стан.

— Падлеткам уласцiва пераацэнка сваiх сiл i магчымасцяў, невалоданне iнфармацыяй аб уласных парушэннях здароўя, нежаданне лiчыцца як з пэўнымi адхiленнямi, так i з сур’ёзнымi захворваннямi, — тлумачыць кандыдат бiялагiчных навук, спецыялiст Рэспублiканскага цэнтра прафесiйнай арыентацыi моладзi Алена ШУЛЬГА. — Назiраецца недасведчанасць у галiне ўмоў, характару працы, адмоўных яе наступстваў. Мiж тым, неспрыяльны ўплыў вытворчых фактараў — той жа шум, вiбрацыя, хiмiчныя рэчывы, вытворчы пыл — можа праявiцца павышанай стомленасцю, знiжэннем iмунiтэту, павелiчэннем частаты вострай захворваемасцi, парушэннем працэсаў нармальнага росту i развiцця арганiзма, а таксама паспрыяць пераходу функцыянальных адхiленняў у хранiчную паталогiю. Неабходна парэкамендаваць маладому чалавеку такую прафесiю, якая не пагоршыць стан яго здароўя...

Паводле слоў Алены Васiльеўны, гаварыць аб прафесiйных жаданнях i фiзiялагiчных магчымасцях дзяцей неабходна яшчэ i таму, што на працягу навучання ў школьнiкаў часта пагаршаецца здароўе. У 2004/2005 навучальным годзе ў сталiцы быў праведзены комплексны манiторынг якасцi адукацыi, якi ўключаў у сябе стан здароўя вучняў 4-х, 9-х i 11-х класаў 20 сярэднiх школ. Паводле гэтага даследавання, за перыяд навучання колькасць здаровых вучняў зменшылася да 4-га класа — у 1,1 разы, да 9-га — у 1,5 раза, да 11-га — амаль у два разы. На пачатак вучобы ў школе захворваннi органаў зроку мелi 11,8 працэнта вучняў, а да 9-га класа — 22,3 працэнта, хваробы апорна-рухальнага апарату — адпаведна 16 i 28,6 працэнта, сардэчна-сасудзiстай сiстэмы — 5 i 12,4, страўнiкава-кiшачнага тракту — 11,6 i 12,5. Падобная сiтуацыя гаворыць аб тым, што прафесiйныя планы i мары неабходна абавязкова карэкцiраваць з улiкам стану свайго здароўя.

Вядома, што абiтурыенты перад паступленнем у вышэйшую, прафесiйна-тэхнiчную або сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову праходзяць медагляд, на падставе якога педыятр або падлеткавы ўрач здольны зрабiць адпаведныя высновы адносна прафесiйнай прыдатнасцi. Аднак чым блiжэй момант здачы ўступных экзаменаў, тым больш дарэмнай акажацца такая кансультацыя спецыялiста. Варта пацiкавiцца станам уласнага здароўя загадзя, каб паспець скарыстаць карысную iнфармацыю.

Прафесiйная кансультацыя для падлеткаў...

...з захворваннямi нервовай сiстэмы

Выражаная вегетатыўная дысфункцыя, якая суправаджаецца галавакружэннямi, схiльнасцю да страты прытомнасцi, з’яўляецца процiпаказаннем не толькi для работы ва ўмовах уздзеяння рэзкiх тэмпературных хiстанняў, таксiчных рэчываў, шуму, вiбрацыi, значнага нервовага i фiзiчнага напружання, але i для работы на вышынi i каля механiзмаў-рухавiкоў. Дзецям, якiя пакутуюць ад лаганеўрозу — заiкання, не варта рэкамендаваць работы, якiя патрабуюць добрага валодання маўленнем, неабходнасцi пастаянных стасункаў з людзьмi (напрыклад, работа адваката цi прадаўца), а таксама работы, звязаныя са значным нервова-псiхiчным напружаннем, з уздзеяннем вытворчага шуму, вiбрацыi, таксiчных рэчываў.

...з захворваннямi сардэчна-сасудзiстай сiстэмы

Асобам з гiпертанiчнай хваробай процiпаказаны работы, звязаныя з пастаянным фiзiчным напружаннем, значнымi нервова-псiхiчнымi нагрузкамi, з частымi нахiленнямi тулава, у неспрыяльных метэаралагiчных цi мiкраклiматычных умовах, з уздзеяннем выражанага шуму i вiбрацыi, таксiчных рэчываў, работы на вышынi, а таксама вымушаны рытм працы (работа на канвееры). Падлеткам з парокамi сэрца таксама процiпаказаны работы, звязаныя з фiзiчнымi перагрузкамi, з працяглым знаходжаннем на нагах, з уздымамi на вышыню, з вымушанай працоўнай позай.

... з захворваннямi органаў дыхання

Падлеткам з хранiчным бранхiтам цi хранiчнай пнеўманiяй процiпаказаны работы, звязаныя са знаходжаннем у неспрыяльных метэаралагiчных умовах, асаблiва пры панiжанай тэмпературы паветра, павышанай вiльготнасцi, звязаныя з вялiкiм фiзiчным i нервова-псiхiчным напружаннем, ва ўмовах уздзеяння пылу i таксiчных рэчываў. З бранхiяльнай астмай процiпаказаны значныя фiзiчныя i нервова-эмацыянальныя нагрузкi, неспрыяльныя метэаралагiчныя i мiкраклiматычныя фактары, пыл, таксiчныя рэчывы, кантакт з рэчывамi, якiя валодаюць алергiчным дзеяннем. Напрыклад, падлеткi з бранхiяльнай астмай не могуць навучацца прафесiям хiмiчнай, фармацэўтычнай прамысловасцi, не могуць працаваць у цэхах абутковай вытворчасцi, дзе прымяняецца гумавы клей i г.д.

...з захворваннямi органаў стрававання i нырак

Тым, хто пакутуе ад язвавай хваробы, нават пры рэдкiх абвастрэннях, варта абмежаваць работу, звязаную са значным фiзiчным i нервова-псiхiчным напружаннем, якая патрабуе знаходжання ў вымушанай нязручнай працоўнай позе, якая выклiкае напружанне мышцаў брушной сценкi, з уздзеяннем таксiчных рэчываў, шуму i вiбрацыi, з прадпiсаным тэмпам выканання вытворчых аперацый, а таксама работу, якая абмяжоўвае магчымасць вытрымлiвання правiльнага рэжыму харчавання. Падчас хранiчных гастрытаў дзейнiчаюць тыя ж процiпаказаннi, аднак пералiк спецыяльнасцяў для прафесiйнага навучання такiх хворых ўсё ж больш шырокi. Пры хранiчных хваробах жоўцевыводзячых шляхоў не рэкамендуецца кантакт з любымi таксiчнымi рэчывамi, са значным фiзiчным напружаннем, вымушанай, асаблiва рэзка сагнутай працоўнай позай, уздымам i пераносам цяжару, ва ўмовах павышай тэмпературы паветра. Неспрыяльныя метэаралагiчныя ўмовы (панiжаная тэмпература паветра, павышаная вiльготнасць), вiбрацыя, таксiчныя рэчывы, фiзiчнае напружанне, працяглае знаходжанне на нагах, прадпiсаны рэжым работы маюць значэнне пры наяўнасцi захворванняў нырак.

...з эндакрыннымi захворваннямi

Хваробы шчытападобнай залозы не дазваляюць выконваць работы, звязаныя з павышаным фiзiчным i нервова-псiхiчным напружаннем, шумам, вiбрацыямi, у неспрыяльных метэаралагiчных умовах, пры зададзеным тэмпе работы, працяглай хадзе, у кантакце з таксiчнымi рэчывамi, а цукровы дыябет не стасуецца яшчэ з работай на вышынi i пры немагчымасцi вытрымлiваць рэжым харчавання.

...з дэфармацыяй пазваночнiка

Падлеткам, у якiх пасля заканчэння росту скалiёз не перавысiў 2-й ступень цяжкасцi, не варта выбiраць цяжкую фiзiчную працу, з частымi нахiленнямi тулава. Пры скалiёзе 3-й i 4-й ступеняў процiпаказаны значнае фiзiчнае напружанне (пад’ём i перанос цяжару), узняцце i спусканне па лесвiцы, працяглае фiксаванае палажэнне цела з адсутнасцю магчымасцi змены становiшча для зняцця напружання з групы доўгiх мышцаў спiны, працяглае знаходжанне на нагах.

...з парушэннямi зроку

З высокай ступенню блiзарукасцi паказаны прафесii, не звязаныя з фiзiчным напружаннем, вiбрацыяй, частымi i працяглымi нахiленнямi галавы, з сiстэматычнымi зрокавымi нагрузкамi. Пры дальназоркасцi сярэдняй i высокай ступенi процiпаказаны работы, якiя патрабуюць сiстэматычнага напружання зроку, напрыклад, дакладныя работы з дробнымi дэталямi. Падлеткi з парушэннем каляровага ўспрыняцця не могуць выконваць мантажныя работы ў радыё- i электратэхнiчнай прамысловасцi, асобныя вiды работ у швейнай i абутковай вытворчасцi, у будаўнiцтве.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас выбару прафесii, занятку ўсяго жыцця неабходна кiравацца не толькi прынцыпамi «я так хачу» цi «я здольны на многае», але i «гэта мне можна»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика