21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рынак працы не прагназуецца?

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адкажыце, калi ласка

«Хачу стаць менеджарам у галiне турызму. Падкажыце, калi ласка, у якiх вышэйшых навучальных установах Беларусi можна атрымаць такую спецыяльнасць?

Палiна».

Такую спецыяльнасць можна атрымаць на гiстарычным факультэце Вiцебскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя П.М. Машэрава (спецыяльнасць «Музейная справа i абарона гiсторыка-культурнай спадчыны», квалiфiкацыя — менеджар па культурнай спадчыне i турызму), на гiстарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта (спецыяльнасць «Гiсторыка-архiвазнаўства», квалiфiкацыя — менеджар па культурнай спадчыне i турызму), на факультэце народнай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага унiверсiтэта iмя М. Танка (спецыяльнасць «Фiзiчная культура. Менеджмент спорту i турызму», квалiфiкацыя — выкладчык/менеджар спорту i турызму), на факультэце аздараўленчай фiзiчнай культуры i турызму ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце фiзiчнай культуры (спецыяльнасць «Спартыўна-турысцкая дзейнасць», квалiфiкацыя — менеджар па турызму/выкладчык фiзiчнай культуры).

«Зараз я вучуся ў 9-м класе. Цi можна зрабiць першы крок насустрач маёй мары — стаць стаматолагам ужо гэтым летам?

Кацярына Шчэрба, Капыльскi раён».

На жаль, не. Спецыяльнасцi, звязаныя са стаматалогiяй, можна атрымаць у медыцынскiх каледжах рэспублiкi цi медунiверсiтэтах толькi на падставе агульнай сярэдняй адукацыi (11 класаў). На падставе базавай адукацыi (9 класаў) вы можаце паступiць у ССНУ на спецыяльнасць «Сястрынская справа» i атрымаць квалiфiкацыю медыцынскай сястры.

«У якiх вышэйшых навучальных установах Беларусi можна атрымаць спецыяльнасць перакладчыка?

Юлiя, г. Крупкi».

Спецыяльнасць перакладчыка можна атрымаць у Мiнскiм дзяржаўным лiнгвiстычным унiверсiтэце на перакладчыцкiм факультэце i факультэце мiжкультурных камунiкацый, у Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце на факультэце мiжнародных адносiнаў, у Беларускiм дзяржаўным эканамiчным унiверсiтэце на факультэце моўнай падрыхтоўкi, у Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Я. Купалы на фiлалагiчным факультэце, аддзяленнi рамана-германскай фiлалогii, а таксама ў прыватных установах адукацыi — Жаночым iнстытуце «Энвiла», перакладчыцкiм факультэце, i Iнстытуце прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

«Якiя прафесii з’яўляюцца найбольш запатрабаванымi на рынку працы? Цi iснуе прагноз сiтуацыi на блiжэйшыя гады?

Наталля Бабровiч, г.п. Шаркаўшчына».

Паводле даных манiторынгу рынку працы Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у краiне стабiльна запатрабаваныя каменшчыкi, аблiцоўшчыкi-плiтачнiкi, слесары-сантэхнiкi, токары, фрэзероўшчыкi, электрагазазваршчыкi, урачы, прарабы, дворнiкi i грузчыкi ў гарадской мясцовасцi i ветурачы, аграномы, бухгалтары, механiзатары, жывёлаводы, аператары машыннага даення, трактарысты — у сельскай.

Залiшне такiх спецыяльнасцяў як бухгалтар, машынiстка, справавод, тэхнiк-тэхнолаг, эканамiст, юрыст, педагог, выхавальнiк, таваравед, кравец, прадавец.

Прагнозаў аб развiццi рынку працы нi на блiжэйшую, нi на аддаленую перспектыву няма.

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА.

Матэрыялы паласы падрыхтаваныя пры цесным супрацоўнiцтве з Рэспублiканскiм цэнтрам прафесiйнай арыентацыi моладзi: 220005, г. Мiнск, пр. Незалежнасцi, 46, тэл. 292 12 12, e-mail: rcpom@tut.by.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Хачу стаць менеджарам у галiне турызму. Падкажыце, калi ласка, у якiх вышэйшых навучальных установах Беларусi можна атрымаць такую спецыяльнасць?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика